Зо́бка ’аброчная торба’ (Сцяц.). Рус. арл., свярдл., бранск. зобка ’кош’. Ад зоб (гл.) з суфіксам ‑к‑а; значэнне: ’зерне (корм)’ > ’месца для корму’ > ’кош’ > ’торба’. Аналагічнае развіццё значэння ў лат. zebenieks ’торба з аўсом для каня’. Сцяцко, Словаўтв., 109.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Назобак ’аброчная торба’ (ДАБМ, камент., 825). Да зоб ’корм каню’, параўн. зобка ’аброчная торба’, літаральна ’торба на зоб’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Забёнка ’невялікая кадка’ (Касп.). Рус. дыял. паўн. зобёнка ’кош’, краснаяр. ’каробка для солі’, перм. ’кораб, кош’, ст.-рус. зобенка ’торба, кош, мера’ (XVI ст.) памянш. з суф. ‑к‑ ад зобня ’тс’, утворанага ад зоб ’сыпучы корм’. Гл. зобка, зоб.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

За́быль ’у дастатку’ (Касп.). Рус. за́быль ’праўда, сапраўды; тое, што забываецца’. Бел. дыял. значэнне можа быць выведзена ад рус. ’такая колькасць, што не трэба згадваць’. Тады ад забыць (гл.) з суфіксам ‑ль, як гніль ад гніць, відаль ад відаць; суфікс у бел. мове, па сведчанню Сцяцко (Афікс. наз.) — віц., маг. Сувязь з зоб, зобка ’кош’ малаверагодная, таму што патрабуе складанага тлумачэння націскнога а замест о. Іначай: за + быль. Гл. адзабаль; ESSJ SG, 2, 752.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)