змы́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

1. Месца, дзе што-н. змыкаецца, злучаецца (спец.).

На змычцы скляпення.

2. перан., адз. Саюз, яднанне.

З. горада з вёскай.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

змы́чка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. змы́чка змы́чкі
Р. змы́чкі змы́чак
Д. змы́чцы змы́чкам
В. змы́чку змы́чкі
Т. змы́чкай
змы́чкаю
змы́чкамі
М. змы́чцы змы́чках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

змы́чка ж.

1. прям., перен. смы́чка; смык м.;

з. труб — смы́чка (смык) труб;

2. перен. смы́чка;

з. го́рада з вёскай — смы́чка го́рода с дере́вней

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

змы́чка, ‑і, ДМ ‑чцы, ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. змыкаць — самкнуць (у 1 знач.); дзеянне і стан паводле дзеясл. змыкацца — самкнуцца (у 1 знач.).

2. Месца, дзе што‑н. змыкаецца, самкнута. На змычцы скляпенняў.

3. перан. Сумеснасць чыіх‑н. дзеянняў, агульнасць інтарэсаў; кантакт, саюз. Змычка горада з вёскай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

змы́чка ж.

1. тэх. Zusámmenfügung f -, -en, Zusámmenfügen n -s;

2. перан. Bündnis n -ses, -se, Zusámmenschluss m -es, -schlüsse

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

смык м.

1. (действие) змы́чка, -кі ж., злучэ́нне, -ння ср.;

смык проводо́в змы́чка (злучэ́нне) правадо́ў;

2. (место, где смыкается что-л.) змы́чка, -кі ж.;

на смыке се́кций на змы́чцы се́кцый.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

смы́чка в разн. знач. змы́чка, -кі ж.; су́вязь, -зі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Zusámmenschluss m -es, -schlüsse злучэ́нне, змы́чка, злі́тнасць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

СЕМІ́ТА-ХАМІ́ЦКІЯ МО́ВЫ, афразійскія мовы,

макрасям’я моў, пашыраных ў Зах. Азіі, Паўн. Афрыцы, на в-ве Мальта; арабскамоўныя прадстаўнікі С.-х.м. жывуць таксама ў шматлікіх краінах па-за межамі асн. моўнага арэала. Сучасныя даследчыкі падзяляюць С.-х.м. на 6 груп: семіцкія мовы (арабская мова, іўрыт, мальтыйская, амхарская, мехры, джыбалі, грай; мёртвыя — ханаанейская, угарыцкая, фінікійская, стараж.-арамейская, мінейская, гафат, гаэз і інш.); берберскія мовы (берабер, шлех, туарэг, гхат, аір, зенага, ціндуфт, кабільская і інш.; мёртвыя — лівійская, нумідыйская, гетульская); чадскія мовы (хаўса, ангас, боле, варджы, тэра, мубі і інш., усяго больш за 150); кушыцкія мовы (беджа, сідама, самалі, алагва, кафа і інш.); амоцкія мовы, або зах. падгрупа кушыцкай групы: амета, яма, кафа, моча і інш); егіпецкая група (копцкая мова, мёртвая — стараж.-егіпецкая). С.-х.м. надзвычай стракатыя ў тыпалагічных адносінах з прычыны іх глыбокай старажытнасці і мноства іншамоўных кантактаў. Ім уласцівы: у фанетыцы — траістае проціпастаўленне зычных (глухі—звонкі—«эмфатычны»), багатая сістэма афрыкат і сібілянтаў, гартанная змычка, доўгія і кароткія галосныя; у марфалогіі — разгалінаваная сістэма вытворных дзеяслоўных асноў, т.зв. парод, наяўнасць катэгорый ліку, роду, часткова склону. Да С.-х.м. адносяцца сістэмы са стараж. пісьмовымі традыцыямі. Найб. значныя віды пісьма: егіпецкае пісьмо, угарыцкае пісьмо, арабскае пісьмо, эфіопскае пісьмо і інш.

Літ.:

Дьяконов И.М. Семито-хамитские языки. М., 1965;

Порхомовский В.Я. Афразийские языки // Сравнительно-историческое изучение языков разных семей: Задачи и перспективы. М., 1982.

А.​Я.​Міхневіч.

т. 14, с. 319

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)