зме́швальнік

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. зме́швальнік зме́швальнікі
Р. зме́швальніка зме́швальнікаў
Д. зме́швальніку зме́швальнікам
В. зме́швальнік зме́швальнікі
Т. зме́швальнікам зме́швальнікамі
М. зме́швальніку зме́швальніках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

зме́швальнік м., тех. сме́шиватель

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зме́швальнік м. тэх. Mischer m -s, -; Mschapparat m -(e)s, -e

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

сме́шиватель техн. зме́швальнік, -ка м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мяша́льнік

змешвальнік, змяшальнік’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. мяша́льнік мяша́льнікі
Р. мяша́льніка мяша́льнікаў
Д. мяша́льніку мяша́льнікам
В. мяша́льнік мяша́льнікі
Т. мяша́льнікам мяша́льнікамі
М. мяша́льніку мяша́льніках

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

смеси́тель техн. зме́швальнік, -ка м., змяша́льнік, -ка м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

КВА́НТАВЫ ГАДЗІ́ННІК, атамны гадзіннік, малекулярны гадзіннік,

прылада для дакладнага вымярэння часу, якая мае кварцавы генератар, што кіруецца квантавым стандартам частаты. Ход К.г. рэгулюе частата выпрамянення атамаў або малекул пры іх квантавых пераходах з аднаго энергет. стану ў другі.

Гэтая частата настолькі стабільная (хібнасць 10​−11—10​−13), што дазваляе вымяраць час больш дакладна, чым з выкарыстаннем астр. метадаў (недакладнасць ходу каля 1 с за 100 гадоў). К.г. мае спец. электронныя прыстасаванні, якія фарміруюць сетку частот, забяспечваюць вярчэнне стрэлак або змену лічбаў на цыферблаце, выдачу сігналаў дакладнага часу. Выкарыстоўваюцца ў радыёнавігацыі для вымярэння адлегласцей ад лятальнага апарата да наземнай станцыі (параўнаннем фазы сігналу, прынятага з Зямлі, з фазай апорнага сігналу бартавога абсталявання), у службах дакладнага часу, неабходнага для геал., геафіз. і інш. работ, а таксама ў якасці эталона частаты пры фіз. даследаваннях. На аснове К.г. ў 1960-я г. створана сістэма адліку часу, незалежная ад астр. назіранняў (наз. атамным часам). Гл. таксама Секунда.

Структурная схема квантавага гадзінніка: КСЧ — квантавы стандарт частаты; 3 — змешвальнік; П — памнажальнік; КГ — кварцавы генератар; СЧ — сінтэзатар частот, У — узмацняльнік; ФД — фазавы дэтэктар; КБ — кіравальны блок.

т. 8, с. 210

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)