зме́йка гл. змяя.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зме́йка

‘памянш. да змяя’

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. зме́йка зме́йкі
Р. зме́йкі зме́ек
Д. зме́йцы зме́йкам
В. зме́йку зме́ек
Т. зме́йкай
зме́йкаю
зме́йкамі
М. зме́йцы зме́йках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

зме́йка

‘машына; адна з фігур пілатажу, слалама’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. зме́йка зме́йкі
Р. зме́йкі зме́ек
Д. зме́йцы зме́йкам
В. зме́йку зме́йкі
Т. зме́йкай
зме́йкаю
зме́йкамі
М. зме́йцы зме́йках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

зме́йка ж., в разн. знач. зме́йка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зме́йка

1. зме́йка, -кі ж., вужа́чка, -кі ж.;

2. с.-х., ав. и пр. зме́йка, -кі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Змейка (р., бас. Ушы) 9/309; 10/518

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

зме́йка, ‑і, ДМ змейцы; Р мн. змеек; ж.

1. Памянш. да змяя.

2. Машына для ачысткі і сартавання зерня.

3. Адна з фігур вышэйшага пілатажу.

4. Адна з фігур слалама.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ЗМЕ́ЙКА Дзвея,

рака ў Баранавіцкім р-не Брэсцкай вобл. і Карэліцкім р-не Гродзенскай вобл., левы прыток р. Уша (бас. Нёмана). Даўж. 26 км. Пл. вадазбору 190 км2. Пачынаецца за 1,5 км ад в. Стайкі Баранавіцкага р-на, у лясным урочышчы Галубоўшчына. У вярхоўі прымае сцёк з густой сеткі асушальных каналаў і 2 прытокаў з аднайм. назвай. Ад вытоку на працягу 14,5 км каналізаваная.

т. 7, с. 95

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

змяя́, -і́, мн. зме́і і (з ліч. 2, 3, 4) змяі́, змей, ж.

Паўзун з доўгім звілістым целам, без ног, звычайна з ядавітымі зубамі.

Ядавітая з.

Грымучая з.

|| памянш. зме́йка, -і, ДМ -йцы, мн. -і, зме́ек, ж.

|| прым. змяі́ны, -ая, -ае.

З. яд.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ДЗВЕ́Я,

рака, гл. Змейка.

т. 6, с. 99

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)