ЗЛУ́ЧНАЯ ХВАРО́БА, дурына,

хранічная інвазійная хвароба непарнакапытных. Набыла пашырэнне ў канцы 19 — пач. 20 ст. ў краінах Азіі, Афрыкі, Еўропы і Амерыкі. Узбуджальнік — жгуцікавы паразіт Tripanosoma equiperdum. Да заражэння ўспрыімлівыя коні, аслы, мулы ў перыяд злучкі, іншы раз пры штучным апладненні. У хворых жывёл назіраюцца ацёкі палавых органаў, з’яўленне вузельчыкаў і язваў, «талерных бляшак» на скуры, парэзаў і паралічоў тварнага і інш. нерваў, атрафія мышцаў задняй часткі цела.

т. 7, с. 92

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

злу́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. злу́чны злу́чная злу́чнае злу́чныя
Р. злу́чнага злу́чнай
злу́чнае
злу́чнага злу́чных
Д. злу́чнаму злу́чнай злу́чнаму злу́чным
В. злу́чны (неадуш.) злу́чную злу́чнае злу́чныя (неадуш.)
Т. злу́чным злу́чнай
злу́чнаю
злу́чным злу́чнымі
М. злу́чным злу́чнай злу́чным злу́чных

Крыніцы: krapivabr2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

злучны́

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. злучны́ злучна́я злучно́е злучны́я
Р. злучно́га злучно́й
злучно́е
злучно́га злучны́х
Д. злучно́му злучно́й злучно́му злучны́м
В. злучны́ (неадуш.)
злучно́га (адуш.)
злучну́ю злучно́е злучны́я (неадуш.)
злучны́х (адуш.)
Т. злучны́м злучно́й
злучно́ю
злучны́м злучны́мі
М. злучны́м злучно́й злучны́м злучны́х

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)