Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
злачы́нец, -нца, мн. -нцы, -нцаў, м.
Чалавек, які робіць або зрабіў злачынства.
Ваенны з. (асоба, якая ў ходзе вайны робіць злачынства супраць чалавецтва).
|| ж.злачы́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
злачы́нец, -нца м. престу́пник; злоумы́шленник; злоде́й
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
злачы́нец, ‑нца, м.
Той, хто зрабіў якое‑н. злачынства. — Загад — закон. І хто парушыць яго, будзе адказваць як самы апошні злачынец перад народам, як трус, як здраднік.Лынькоў.Злачынец раптоўна абярнуўся назад і працягнуў руку, у якой быў рэвальвер.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
злачы́нецм. Verbrécher m -s, -;
вае́нны злачы́нец Kríegsverbrecher m
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Злачы́нец ’той, хто парушыў закон’. Укр.злочи́нець, польск.złoczyńca, чэш., слав.zloćinec, ст.-чэш.zločincě, н.-луж.уст.złocyńc, славен.zločínec, серб.-харв.злочи́нац, балг.уст.кніжн.злочинец, макед.злочинец ’тс’. Ст.-рус. (XVII ст.) злочинець. Ст.-бел. (1529 г.) злочинца < польск. (Булыка, Запазыч., 123). Параўн. укр.зло́чин, польск.złoczyn, чэш., славац.zločin, серб.-харв.зло̏чӣн, зло̀чин, макед.злочин ’злачынства’, славен.zločín ’злачынства, злачынец’. Ад прасл.дыял. складанага слова zъlo + čin‑ (činъ ’дзеянне’ < činiti ’рабіць’, параўн. учынак, гл. чын) утвораны агентыўны назоўнік з паўн.-слав. суфіксам *‑ьca (параўн. ст.-чэш., польск., ст.-бел.) ці ‑ьcь. Паколькі ва ўсх.-слав. не пашырана слова *злочинъ (верагодна, укр. < польск.), магчыма, што злачынец (і ўкр.злочинець) — пераафармленне запазычанага з польск. (чэш.?) злачынца паводле больш звычайнай мадэлі на ‑ец.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
злачы́нцам., см.злачы́нец
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
престу́пникзлачы́нец, -нца м.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
правапаруша́льнік, ‑а, м.
Асоба, якая парушыла права; злачынец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
criminal1[ˈkrɪmɪnl]n.злачы́нец; злачы́нка
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)