Моль зерневая 7/289 (іл.)

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

зе́рневы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. зе́рневы зе́рневая зе́рневае зе́рневыя
Р. зе́рневага зе́рневай
зе́рневае
зе́рневага зе́рневых
Д. зе́рневаму зе́рневай зе́рневаму зе́рневым
В. зе́рневы (неадуш.)
зе́рневага (адуш.)
зе́рневую зе́рневае зе́рневыя (неадуш.)
зе́рневых (адуш.)
Т. зе́рневым зе́рневай
зе́рневаю
зе́рневым зе́рневымі
М. зе́рневым зе́рневай зе́рневым зе́рневых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

МО́ЛІ,

зборная група ніжэйшых раўнакрылых і разнакрылых матылёў, якія належаць да 3 падатрадаў (больш за 40 сям., каля 15 тыс. відаў). Вядомы з мелавога перыяду (каля 135 млн. г. назад). Пашыраны ўсюды. На Беларусі найб. трапляюцца прадстаўнікі 11 сям.: М. зубатыя — Micropterygidae, М. сапраўдныя — Tineidae (27 відаў), М.-стракаткі — Gracilariidae, або LithocoUetidae (18 відаў), М. гарнастаевыя — Yponomeutidae, М. выемчатакрылыя — Gelechiidae, М.-чахланоскі — Psychidae (9 відаў), М.-малюткі — Nepticulidae, або Stigmellidae (7 відаў), М. вузкакрылыя — Momphidae, М.-блішчанкі. або М. кружковыя — Heliozelidae (2 віды), М.-мінёры — Tischeriidae (4 віды), М.-мяшочніцы — Talaeporiidae (3 віды).

Матылі дробных і сярэдніх памераў. размах крылаў да 70 мм. Лічынкі (вусені) паядаюць раслінныя і жывёльныя рэшткі, грыбы, лішайнікі; дарослыя не кормяцца. Сярод М. шмат шкоднікаў, напр., М. мэблевая і М. адзежная псуюць шэрсць і футра, М. зерневая, або свірнавая — збожжапрадукты, М. стракатка яблыневая і М. гарнастаевая яблыневая шкодзяць яблыні, М. пупышкава-парасткавая — хвоі і інш.

С.​Л.​Максімава.

Молі: 1 — адзежная; 2 — стракатка яблыневая; 3 — зерневая; 4 — гарнастаевая яблыневая.

т. 10, с. 515

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

чумі́за

(кіт. cumiza)

злакавая расліна, якая вырошчваецца ў Азіі і Афрыцы як зерневая і кармавая культура.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

зе́рневы, ‑ая, ‑ае і зернявы́, ‑ая, ‑ое.

1. Які мае адносіны да зерня (у 1 знач.). Зерневы фураж. // Звязаны з вырошчваннем зерня. Зерневая гаспадарка.

2. Які дае плады ў выглядзе зярнят. Зернявыя культуры. // у знач. наз. зе́рневыя, ‑ых. Злакавыя сельскагаспадарчыя культуры (жыта, пшаніца, авёс і пад.), зерне якіх выкарыстоўваецца як прадукт харчавання. Уборка зерневых.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)