ЗЕМЛЯНО́Е ПАЛАТНО́,

грунтавая аснова аўтамабільных дарог і чыг. пуцей у выглядзе насыпу, выемкі, паўнасыпу-паўвыемкі або спрафіляванай на мясцовасці паласы ў нулявых адзнаках. На аўтамаб. З.п. ўкладваецца дарожнае адзенне, на чыг. — верхняя будова пуці. Да З.п. адносяцца кюветы, канавы, рэзервы, дрэнажныя і інш. непасрэдна звязаныя з палатном водаадводныя збудаванні. Выкарыстоўваецца для ўстаноўкі пуцявых і дарожных знакаў, агароджы, водапрапускных труб, падтрымных або ахоўных прыстасаванняў і канструкцый і інш. З.п. ўмацоўваюць дзёрнам, бетоннымі плітамі, поліэтыленавымі плёнкамі, вяжучымі матэрыяламі, пасевам траў.

І.І.Леановіч.

Земляное палатно чыгункі: 1 — кавальер; 2 — кювет; З — паласа адводу; 4 — выемка; 5 — нагорная канава; 6 — забанкетная канава; 7 — банкет; 8 — насып; 9 — рэзерв.

т. 7, с. 56

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

земляны́

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. земляны́ земляна́я земляно́е земляны́я
Р. земляно́га земляно́й
земляно́е
земляно́га земляны́х
Д. земляно́му земляно́й земляно́му земляны́м
В. земляны́ (неадуш.)
земляно́га (адуш.)
земляну́ю земляно́е земляны́я (неадуш.)
земляны́х (адуш.)
Т. земляны́м земляно́й
земляно́ю
земляны́м земляны́мі
М. земляны́м земляно́й земляны́м земляны́х

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ка́менна-земляны́

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ка́менна-земляны́ ка́менна-земляна́я ка́менна-земляно́е ка́менна-земляны́я
Р. ка́менна-земляно́га ка́менна-земляно́й
ка́менна-земляно́е
ка́менна-земляно́га ка́менна-земляны́х
Д. ка́менна-земляно́му ка́менна-земляно́й ка́менна-земляно́му ка́менна-земляны́м
В. ка́менна-земляны́ (неадуш.)
ка́менна-земляно́га (адуш.)
ка́менна-земляну́ю ка́менна-земляно́е ка́менна-земляны́я (неадуш.)
ка́менна-земляны́х (адуш.)
Т. ка́менна-земляны́м ка́менна-земляно́й
ка́менна-земляно́ю
ка́менна-земляны́м ка́менна-земляны́мі
М. ка́менна-земляны́м ка́менна-земляно́й ка́менна-земляны́м ка́менна-земляны́х

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

перагно́йна-земляны́

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. перагно́йна-земляны́ перагно́йна-земляна́я перагно́йна-земляно́е перагно́йна-земляны́я
Р. перагно́йна-земляно́га перагно́йна-земляно́й
перагно́йна-земляно́е
перагно́йна-земляно́га перагно́йна-земляны́х
Д. перагно́йна-земляно́му перагно́йна-земляно́й перагно́йна-земляно́му перагно́йна-земляны́м
В. перагно́йна-земляны́ (неадуш.)
перагно́йна-земляно́га (адуш.)
перагно́йна-земляну́ю перагно́йна-земляно́е перагно́йна-земляны́я (неадуш.)
перагно́йна-земляны́х (адуш.)
Т. перагно́йна-земляны́м перагно́йна-земляно́й
перагно́йна-земляно́ю
перагно́йна-земляны́м перагно́йна-земляны́мі
М. перагно́йна-земляны́м перагно́йна-земляно́й перагно́йна-земляны́м перагно́йна-земляны́х

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ако́п, -а, мн. -ы, -аў, м.

Земляное ўмацаванне ў выглядзе выкапанага рова з насыпам, якое прыкрывае ад куль і асколкаў; траншэя.

Страляць з акопаў.

|| прым. ако́пны, -ая, -ае.

Акопная вайна (пазіцыйная; разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рэду́т, ‑а, М ‑дуце, м.

Уст. Палявое земляное ўмацаванне, акружанае валам і ровам.

[Фр. redoute.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэду́т

(фр. redoute)

даўнейшае палявое земляное ўмацаванне, акружанае валам і ровам.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

на́сып Штучнае земляное ўзвышэнне; курган (БРС). Тое ж на́гарт, на́саў, на́гартнішча (Слаўг.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

блінда́ж

(фр. blindage)

земляное збудаванне са сценамі і пакрыццём з дрэва, жалезабетону для ўкрыцця жывой сілы ад мін, снарадаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ако́п, ‑а, м.

Земляное ўмацаванне ў выглядзе выкананага рова з насыпам (валам), якое прыкрывае ад куль і асколкаў; траншэя. Толькі сягоння спраў кожнаму шмат: Коласу — вырасціць жменю зярнят, Сонцу — стаптаныя травы падняць, Ветру — акопы пяском зараўняць. Танк. Баязліўца куля і ў акопе страчае, смелага і на акопе мінае. Прыказка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)