ако́п, -а, мн. -ы, -аў, м.

Земляное ўмацаванне ў выглядзе выкапанага рова з насыпам, якое прыкрывае ад куль і асколкаў; траншэя.

Страляць з акопаў.

|| прым. ако́пны, -ая, -ае.

Акопная вайна (пазіцыйная; разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)