здалё́ку

прыслоўе

станоўч. выш. найвыш.
здалё́ку - -

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

здалёку нареч., см. здалёк

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

здалёк і здалёку, прысл.

З далёкай адлегласці ці з аддаленага месца, далёкай мясцовасці.

Вёска відаць з.

Пачаць размову з. (перан.: не прыступаючы адразу да сутнасці справы).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

здалёк і здалёку, прысл.

З далёкай адлегласці. Дзяўчына здалёк колькі разоў.. акідвала поглядам незнаёмага маладога хлопца, а падышоўшы бліжэй, апусціла вочы. Колас. Удзень, калі ціха, у лесе здалёку чуваць. Чорны. // З далёкай мясцовасці. — Адкуль самі будзеце, дзядуля? — запытаўся я, калі нагнаў зноў. — Здалёк. Старыцу ведаеце? Скрыган. — Мы з Чэрыкава. А вы здалёку? — тарахцела [Юля]. Васілевіч. // перан. Без непасрэднага дачынення; праз нейкі прамежак часу. Гляджу на былое здалёк. Астрэйка.

•••

Пачаць здалёк (здалёку) гл. пачаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

здалёк, здалёку прысл. von witem, von fern;

пачаць здалёк weit usholen (beim Erzählen) (пры размове)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

и́здали нареч. здалёк, здалёку.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Сы́здалі ’здалёк, здалёку’, сы́здаль ’у далечыні, далёка’ (Ласт.). Утворана першапачаткова шляхам зліцця ў адно слова спалучэння ⁺съ издали, параўн. рус. и́здализдалёку’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

відны́, -а́я, -о́е; відзён, відна́, відно́; мн. відны́.

1. толькі поўн. ф. Добра асветлены, не цёмны.

Відная ноч.

2. пераважна кар. ф. Даступны зроку, бачны.

Дом відзён здалёку.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

afar [əˈfɑ:] adv. :

from afar lit. здалёк, здалёку

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

здаля́ прысл. разм. гл. здалёку

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)