звясту́н
‘прадмет, з'ява’
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
звясту́н |
звестуны́ |
| Р. |
звестуна́ |
звестуно́ў |
| Д. |
звестуну́ |
звестуна́м |
| В. |
звясту́н |
звестуны́ |
| Т. |
звестуно́м |
звестуна́мі |
| М. |
звестуне́ |
звестуна́х |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
sbm2012,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
звясту́н
‘асоба’
назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
звясту́н |
звестуны́ |
| Р. |
звестуна́ |
звестуно́ў |
| Д. |
звестуну́ |
звестуна́м |
| В. |
звестуна́ |
звестуно́ў |
| Т. |
звестуно́м |
звестуна́мі |
| М. |
звестуне́ |
звестуна́х |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
sbm2012,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
звясту́н (род. звестуна́) м., разг. ве́стник
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
звясту́н, звестуна, м.
Разм. Той, хто прыносіць якую‑н. звестку; вястун. Аджытай цемры звестуны — Такім няма, не будзе ходу. Колас. Увысь з галубятні ўзняўся Крылаты звястун-паштальён. Танк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Звястун, гл. Пестрак П. С.
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
звясту́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.
Разм. Жан. да звястун.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
«ВЕСНАХО́Д»,
арганізацыя маладых пісьменнікаў і мастакоў Зах. Беларусі. Створана ў маі 1927 у Вільні з мэтай творчай вучобы і ўзаемадапамогі. Выдаў альманах «Рунь веснаходу» (1927), у якім надрукаваны творы П.Пестрака (Звястун), А.Салагуба, А.Бартуля і інш. Улады Польшчы не зацвердзілі статут арг-цыі, і «Веснаход» неўзабаве пасля стварэння спыніў дзейнасць.
т. 4, с. 116
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«РУНЬ ВЕСНАХО́ДУ»,
літаратурны альманах. Выдадзены ў 1928 у Вільні на бел. мове арг-цыяй маладых пісьменнікаў і мастакоў Зах. Беларусі «Веснаход». Ідэйна-маст. кірунак апубл. вершаў і апавяданняў супярэчлівы. Побач з эстэцкімі творамі (Я.Бартуль і інш.) змешчаны верш П.Пестрака (псеўд. Звястун) «Над намі віхры выюць», які палемізуе з містыцызмам рамант. паэзіі і натуралістычным бытаапісальніцтвам.
т. 13, с. 452
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
псеўдані́м, ‑а, м.
Выдуманае імя або прозвішча, пад якімі часта выступаюць пісьменнікі, мастакі і інш. Сакратар узяў рукапіс, прагледзеў яго, зірнуў на подпіс. — Гэта ваша сапраўднае прозвішча? — запытаў сакратар. — Не, гэта мой псеўданім. Колас. Яшчэ ў пачатку працэсу Пестрак, на вялікае здзіўленне пракурора, прызнаўся, што піша вершы, што Звястун — гэта яго літаратурны псеўданім. Таўлай.
[Ад грэч. pseudōnymos — носьбіт выдуманага імені.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
«РО́ДНЫЯ ГО́НІ»,
грамадска-культурны і літ.-мастацкі ілюстраваны часопіс дэмакр. кірунку ў Зах. Беларусі. Выдаваўся з сак. да кастр. 1927 у Вільні на бел. мове. Маст. афармленне Я.Горыда. У ім друкаваліся вершы і паэмы М.Багдановіча, М.Васілька, Н.Арсенневай, П.Пестрака (Звястун), В.Вальтара, Ф.Грышкевіча, апавяданні Палачанкі, В.Грывіча (У.Грыневіча), пераклады з У.Сыракомлі, А.Дадэ; літаратуразнаўчыя працы А.Луцкевіча, У.Самойлы, І.Дварчаніна пра творчасць В.Дуніна-Марцінкевіча, М.Багдановіча, Ядвігіна Ш., новыя звесткі пра жыццё Ф.Скарыны. Пра бел. нар. эстэтыку пісаў Р.Зямкевіч (Р.Суніца), пра зямельныя адносіны на Беларусі ў канцы 19 ст. — А.Зянюк. З нарысамі на пед. тэмы выступаў С.Паўловіч. Пра навучанне беларусаў і літоўцаў ва ун-тах сярэдневяковай Германіі пісаў Д.Масальскі. Часопіс друкаваў бел. нар. песні ў нотным запісе В.Багдановіча, Т.Трызны, А.Стаповіча, матэрыялы з гісторыі асветы, артыкулы пра выдатных вучоных свету. У асобным раздзеле асвятляў працу гурткоў Т-ва бел. школы. Выйшла 6 нумароў.
А.С.Ліс.
т. 13, с. 397
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)