Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
заці́снуць, -ну, -неш, -не; -ні́; -нуты; зак.
1.каго-што. Затрымаць, зашчаміць, абхапіўшы з усіх бакоў.
З. манету ў кулаку.
З. болт у ціскі.
2.што. Шчыльна заткнуць, сціснуўшы.
З. вушы далонямі.
З. рот (таксама перан.: не даць свабодна выказацца).
3.што. Паменшыць у аб’ёме або зрабіць больш тугім, сціснуўшы.
З. вузел.
4.перан., каго-што. Абмежаваць свабоду ў чым-н., перашкодзіць развіццю, праяўленню чаго-н.
З. крытыку.
З. ініцыятыву.
5.каго. Ціскаючы, замучыць, задушыць (разм.).
З. у натоўпе.
|| незак.заціска́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
заці́снуцьсов.
1.в разн. знач. зажа́ть;
з. болт абцуга́мі — зажа́ть болт клеща́ми;
з. ра́ну тампо́нам — зажа́ть ра́ну тампо́ном;
з. ініцыяты́ву — зажа́ть инициати́ву;
2. (запихнуть) зати́снуть; зати́скать;
3.разг. умертви́ть, задави́ть
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
заці́снуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак., каго-што.
1. Абхапіўшы з усіх бакоў, затрымаць дзе‑н., у чым‑н.; зашчаміць. Заціснуў дзед стрэльбу між ног, адрэзаў гамёлку хлеба і сала і сілкуецца.Колас.Малая рука пацягнулася недаверліва, узяла і заціснула ў жмені старую, ужо не хрусткую паперку.Брыль.//перан. Шчыльна акружыўшы, не даць дзейнічаць. [Звяно Сцяпанава] заціснула двух варожых знішчальнікаў, гнала іх наўскасяк ад возера.Алешка.
3. Сціснуўшы, паменшыць у аб’ёме; зрабіць больш тугім. Андрэй склаў трасянку ў рэзгіны, заціснуў яе.Чарнышэвіч.Сонечка прыгладзіла валасы, падправіла іх пад хустку і тужэй заціснула вузел пад барадою.Пестрак.
4.Разм. Ціскаючы, змучыць; прыдушыць. Заціснуць у натоўпе.//перан. Паставіць у крайне цяжкія абставіны; задушыць. Хай жа вам так не здаецца, Што бяда ўжо і зацісне. Знайце, ліха ператрэцца, І маланкай доля блісне.Купала.