затуля́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. затуля́ю затуля́ем
2-я ас. затуля́еш затуля́еце
3-я ас. затуля́е затуля́юць
Прошлы час
м. затуля́ў затуля́лі
ж. затуля́ла
н. затуля́ла
Загадны лад
2-я ас. затуля́й затуля́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час затуля́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

затуля́ць несов., см. зату́льваць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

затуля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да затуліць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

затуля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; незак.

1. Незак. да затуліцца.

2. Зал. да затуляць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

затулі́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. затулю́ зату́лім
2-я ас. зату́ліш зату́ліце
3-я ас. зату́ліць зату́ляць
Прошлы час
м. затулі́ў затулі́лі
ж. затулі́ла
н. затулі́ла
Загадны лад
2-я ас. затулі́ затулі́це
Дзеепрыслоўе
прош. час затулі́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

кашырава́ць

(фр. cacher = затуляць)

апрацоўваць механічна кніжны блок.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

за́сціць, зашчу, засціш, засціць; незак., каго-што.

Разм. Засланяць, затуляць сабой. [Бярозы] засцяць густым галлём, засланяюць неба над вуліцай і над Сузонавым дваром. Галавач. [Дождж] сеяўся як праз сіта і вільготнай імглой аасціў дрэвы, засціў нізкае восеньскае неба. Лынькоў. // перан. Засланяць, ставіць на задні план. Хай адгэтуль далёка Да жаданага шчасця, Вобраз твой яснавокі Мне пакуты не засцяць. Вітка. Як сустрэцца, дзяўчо, нам пашчасціла? Чым і як ты наўкола ўсё засціла? Дзяргай.

•••

Засціць вочы — перашкаджаць добра бачыць. Каршукоў задыхаўся. Буйныя гарачыя слёзы засцілі вочы. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

засланяць, закрываць, заступаць, загароджваць, засцілаць, затульваць, затуляць, захшаць; засціць (разм.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

За́сціцьзатуляць, засланяць’. Рус. за́стить, укр. за́стити, за́стувати ’тс’. Параўн. чэш. zastíniti, славац. zastíeniť. Ст.-рус. застѣнити ’загарадзіць’. Магчыма, ператварэнне застѣнити (Праабражэнскі, 1, 243; Фасмер, 2, 81); Развадоўскі (1, 243, Зб. Ягічу, 309) удакладніў: засціць < zastьniti; Шанскі (2, З, 65) як другаснае ад застень ’той хто залежыць’ < ’цень’. Аднак і zastěnь, stěnь ’цень’ не маюць дакладнай этымалогіі. Апрача літ-ры, указанай у Шанскага, Фасмера, гл. яшчэ Аткупшчыкоў (Из истории, 237–238), які звязвае гэта слова з *stьg‑ (гл. сцёжка), стѣна; Махэк₂, 578 (stín) з sěnь, těnь (гл. сенцы, цень); Саднік-Айцэтмюлер, Handwört., 299; Эндзелін, Darbu, III, 2, 332.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ту́ліць ‘вадзіць у гульні ў хованкі’: у хованкі гулялі, адзін ту́ліць, а ўсе хаваліса (гродз., Нар. словатв.). Магчыма, да тулі́ць (гл.) у значэнні ‘закрываць вочы’.

Тулі́ць ‘прыхіляць, гарнуць да сябе з ласкай, пяшчотай, шчыльна прыціскаць, гладзіць, прытульваць’ (ТСБМ, Гарэц.), ‘прымаць каго-небудзь пад заступніцтва, ахову (напр., сірату)’ (Нас.), ‘закрываць, затуляць’ (Яруш.), ‘утойваць, хаваць’ (ТС, Байк. і Некр., ТСБМ, Нас.), ‘служыць прытулкам для каго-небудзь’ (ТСБМ, Ласт.), перан. ‘гаварыць праўду ў вочы’: ён вока ня ту́ліць (Шат.); тулі́цца ‘хавацца, затойвацца’ (Нас., Байк. і Некр., Шат.), ‘размяшчацца дзе-небудзь у зацішным месцы, пад аховай чаго-небудзь’ (ТСБМ, Касп.), ‘гарнуцца, з любасцю прыхінацца’ (Некр. і Байк., Варл.), ‘хінуцца, прыязна адносіцца, песціцца, прыхіляцца’ (Касп., Сл. ПЗБ, ТС, Яруш.), тулі́тисʼе ‘прыціскацца, хавацца’ (Вруб.), тулэ́тысь ‘тс’ (драг., Лучыц-Федарэц, вусн. паведамл.). Укр. тули́ти, тули́тися ‘туліць, абдымаць’, рус. тули́ть ‘хаваць, закрываць’, тули́ться ‘хавацца, затойвацца’, польск. tulić (się) ‘чулліва прыціскаць, -цца’, ст.-польск. tulić ‘хаваць’, н.-луж. tuliś ‘гнуць’, ‘утаймоўваць’, ‘хаваць’, в.-луж. tuleć, tulić ‘прыціскаць, гнуць’, чэш. tuliti se ‘сціскаць’, ‘туліцца, прыціскацца’, славац. túliť sa ‘тс’, славен. дыял. tuliti ‘загортваць, звіваць у рулон’, ‘мяць’, túliti se ‘сціскаць’, ‘прыціскаць’, серб. дыял. ту́лʼит ‘гасіць полымя’, ‘згортваць, згібаць’, ‘схіляць галаву’, макед. тули ‘хаваць, прыкрываць’, тули се ‘хавацца’, балг. ту́ля (се) ‘тс’, ц.-слав. затулити ‘схаваць’. Прасл. *tuliti (sę) ‘прыціскаць, туліць, хаваць, утаймоўваць; заспакойваць’ суадносяць з *tulъ ‘калчан’ (гл. тул2), што сустракаецца з пэўнымі семантычнымі цяжкасцямі, гл. Фасмер, 4, 117. Трубачоў (Дополн., 4, 118) услед за Якабсонам (IJSLP, 1/2, 1959, 273) звязвае рус. тули́ть з тул, туловище, тулья (гл. тулава). Гл. таксама ЕСУМ, 5, 671–672; Арол, 4, 115–116. Борысь (653) бачыць у прасл. *tuliti (sę) адыменны дзеяслоў, утвораны ад прасл. *tulъ/*tulo ‘труба, трубка, калчан’, першасным значэннем якога было б ‘навіваць на трубку’. Значэннем і формай лексема *tuliti злілася з блізкім прасл. *toliti ‘заспакойваць, утаймоўваць’: ст.-польск. tolić ‘ахопліваць рукамі, гарнуць да сябе’, ст.-рус. толити ‘прысаромліваць, сарамаціць’, рус. толить ‘заспакойваць’, укр. толи́ти ‘стрымліваць, заглушаць, уціхамірваць’, серб. то̀лити, харв. tòliti ‘заспакойваць, суцяшаць, спатольваць’, бел. напато́ліць, пато́ля (гл.), якое ад і.-е. асновы *tel‑/*tol‑/*tl̥‑. Меркаванні аб запазычанні з польск. tulić się (Сл. ПЗБ, 5, 145) не маюць падстаў. Гл. таксама туляць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)