За́сціць ’затуляць, засланяць’. Рус. за́стить, укр. за́стити, за́стувати ’тс’. Параўн. чэш. zastíniti, славац. zastíeniť. Ст.-рус. застѣнити ’загарадзіць’. Магчыма, ператварэнне застѣнити (Праабражэнскі, 1, 243; Фасмер, 2, 81); Развадоўскі (1, 243, Зб. Ягічу, 309) удакладніў: засціць < zastьniti; Шанскі (2, З, 65) як другаснае ад застень ’той хто залежыць’ < ’цень’. Аднак і zastěnь, stěnь ’цень’ не маюць дакладнай этымалогіі. Апрача літ-ры, указанай у Шанскага, Фасмера, гл. яшчэ Аткупшчыкоў (Из истории, 237–238), які звязвае гэта слова з *stьg‑ (гл. сцёжка), стѣна; Махэк₂, 578 (stín) з sěnь, těnь (гл. сенцы, цень); Саднік-Айцэтмюлер, Handwört., 299; Эндзелін, Darbu, III, 2, 332.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)