засу́джаны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. засу́джаны засу́джаная засу́джанае засу́джаныя
Р. засу́джанага засу́джанай
засу́джанае
засу́джанага засу́джаных
Д. засу́джанаму засу́джанай засу́джанаму засу́джаным
В. засу́джаны (неадуш.)
засу́джанага (адуш.)
засу́джаную засу́джанае засу́джаныя (неадуш.)
засу́джаных (адуш.)
Т. засу́джаным засу́джанай
засу́джанаю
засу́джаным засу́джанымі
М. засу́джаным засу́джанай засу́джаным засу́джаных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

засу́джаны

дзеепрыметнік, залежны стан, прошлы час, закончанае трыванне

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. засу́джаны засу́джаная засу́джанае засу́джаныя
Р. засу́джанага засу́джанай
засу́джанае
засу́джанага засу́джаных
Д. засу́джанаму засу́джанай засу́джанаму засу́джаным
В. засу́джаны (неадуш.)
засу́джанага (адуш.)
засу́джаную засу́джанае засу́джаныя (неадуш.)
засу́джаных (адуш.)
Т. засу́джаным засу́джанай
засу́джанаю
засу́джаным засу́джанымі
М. засу́джаным засу́джанай засу́джаным засу́джаных

Кароткая форма: засу́джана.

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

засу́джаны осуждённый; см. засудзі́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

засу́джаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад засудзіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

засу́женный засу́джаны;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

skazaniec

м. асуджаны, засуджаны

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

высыльны́, ‑ая, ‑ое.

Разм. Засуджаны на высылку; ссыльны. // Прызначаны для высылкі. Якой багатай была царская Расія на такія вось месцы, месцы высыльныя. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

condemned

[kənˈdemd]

adj.

прызна́ны вінава́тым; засу́джаны, асу́джаны

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

БАРБЕ́С ((Barbés) Арман) (18.9.1809, г. Пуэнт-а-Пітр, в-аў Гвадэлупа — 26.6.1870),

французскі рэвалюцыянер. Член тайных арг-цый «Таварыства сем’яў» і «Таварыства пор года». За ўдзел у няўдалым паўстанні 12.5.1839 арыштаваны і засуджаны на пажыццёвае зняволенне. Вызвалены ў час рэвалюцыі 1848, абраны дэпутатам ад левых рэспубліканцаў. За ўдзел у дэманстрацыі 15.5.1848 супраць рэакц. палітыкі Устаноўчага сходу і стварэнне рэв. ўрада зноў засуджаны на пажыццёвае зняволенне. У 1854 амнісціраваны Напалеонам III, эмігрыраваў у Бельгію.

т. 2, с. 305

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

вязень, зняволены, засуджаны; астрожнік (уст.) / засуджаны на катаргу: катаржнік

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)