зара́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

Ранішняя ці вячэрняя зорка або ўвогуле зорка (у 1 знач.).

Вячэрняя з.

У рацэ адбіваліся заранкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зара́нка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. зара́нка зара́нкі
Р. зара́нкі зара́нак
Д. зара́нцы зара́нкам
В. зара́нку зара́нкі
Т. зара́нкай
зара́нкаю
зара́нкамі
М. зара́нцы зара́нках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

зара́нка I ж., см. зарані́ца

зара́нка II ж., см. малі́наўка I

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зара́нка 1, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Ранішняя або вячэрняя зорка. Вечар быў цёплы. Вогнішчы гарэлі за ракою, а ў рацэ адбівалася вячэрняя заранка, куды больш яркая і барвяная, чым на небе. Караткевіч. Хутчэй, заранка ранняя, Спускайся на зямлю. А. Александровіч. // Увогуле зорка (у 1 знач.). Далёка наперадзе над дарогай успыхвалі густыя, чырвоныя заранкі. Пташнікаў. У змрочным вячэрнім небе замігцелі крывавыя заранкі. Лынькоў.

зара́нка 2, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Тое, што і малінаўка ​1. Івалгі аспрэчвалі першынство па мастацкаму свісту ў чырванагрудых заранак, жаваранкі не ўступалі па спевах чарнапёрым драздам. Вірня.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Заранка (птушка) 4/267, 499

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

«Заранка» (час.) 3/34; 4/210, 499—500

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

зара́нка ж.

1. гл. зарa 1;

2. заал. (птушка) Rtkehlchen n -s, -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

ЗАРА́НКА (Сяргей Канстанцінавіч) (6.10.1818, в. Ляды Дубровенскага р-на Віцебскай вобл. — 1.1.1871),

расійскі жывапісец, педагог. Вучыўся ў А.Венецыянава (пачатак 1830-х г.) і ў Пецярбургскай АМ (1834); з 1843 акадэмік, з 1850 праф. З 1856 праф. Маск. вучылішча жывапісу, скульптуры і дойлідства.

С.Заранка. Партрэт княгіні Трубяцкой.

т. 6, с. 537

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЗАРА́НКА; малінаўка (Erithacus rubecula), птушка сям. драздовых атр. вераб’інападобных. Пашырана ў Еўропе, Паўн.-Зах. Афрыцы, М. Азіі, цэнтр. абласцях Зах. Сібіры, на Каўказе. Жыве ў мяшаных і хвойных лясах, садах і парках. На Беларусі звычайны пералётны від.

Даўж. цела 14—16 см, маса 16—20 г. Апярэнне мяккае, рыхлае. У дарослых спіна, крылы і хвост аліўкава-шэрыя, брушка белае, лоб, шчокі, гарляк, грудзі цагляна-рыжыя. Маладыя птушкі зверху цёмна-бурыя з вохрыстымі стракацінамі, бруха жаўтавата-вохрыстае з цёмнымі крапінамі. Гнёзды будуе з сухога лісця, травы, поўсці і інш. ў шчылінах ствалоў, на зямлі. Нясе 6—7 яец двойчы за год. Корміцца пераважна насякомымі. Зімуе на Пд да Егіпта, у Зах. Еўропе, М. Азіі, на 3 да Пакістана.

Публікаваў казкі, легенды, паданні (рубрыка «Працы нашых чытачоў»), гумарыст. творы (рубрыка «Куток смеху»), Меў таксама рубрыку «Загадкі і круцігалоўкі». Выйшла 15 нумароў (асобныя здвоеныя).

Літ.:

Войцікава Л. (Зоська Верас). [Заранка] // Полымя. 1968. № 4.

А.С.Ліс.

Заранка: 1 — дарослая, 2 — птушаня.

т. 6, с. 537

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

«ЗАРА́НКА»,

бел. выдавецтва ў эміграцыі. Засн. ў 1946 Я.Гладкім у г. Ватэнштэт (Германія). Выпусціла «лемантар» (1946), падручнік геаграфіі (1947), чытанкі «Родны палетак» і «Малюнкі мінулага» (1947), «Наша краіна» і «Помнікі старажытнасці» (1948), зборнікі нар. песень і казак. Пасля пераезду Гладкага ў ЗША аднавіла дзейнасць на пач. 1960-х г. у Нью-Йорку. Выйшла больш за 10 кніжак і брашур, у т.л. «Лемантар для школаў і хатняга навучання» (1964), «Для малых дзетак» (1965), зб-к нар. песень «Дудар» (2-е выд. 1970); А.Варлыгі (псеўданім Гладкага) «Прыказкі Лагойшчыны» (1966), «Краёвы слоўнік Лагойшчыны» (1970), «Забабоны Лагойшчыны» (1972) і інш. Спыніла дзейнасць у 1972 у сувязі са смерцю Гладкага.

А.С.Ляднёва.

т. 6, с. 537

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)