«ЗАРА́НКА»,
бел. выдавецтва ў эміграцыі. Засн. ў 1946 Я.Гладкім у г. Ватэнштэт (Германія). Выпусціла «лемантар» (1946), падручнік геаграфіі (1947), чытанкі «Родны палетак» і «Малюнкі мінулага» (1947), «Наша краіна» і «Помнікі старажытнасці» (1948), зборнікі нар. песень і казак. Пасля пераезду Гладкага ў ЗША аднавіла дзейнасць на пач. 1960-х г. у Нью-Йорку. Выйшла больш за 10 кніжак і брашур, у т.л. «Лемантар для школаў і хатняга навучання» (1964), «Для малых дзетак» (1965), зб-к нар. песень «Дудар» (2-е выд. 1970); А.Варлыгі (псеўданім Гладкага) «Прыказкі Лагойшчыны» (1966), «Краёвы слоўнік Лагойшчыны» (1970), «Забабоны Лагойшчыны» (1972) і інш. Спыніла дзейнасць у 1972 у сувязі са смерцю Гладкага.
А.С.Ляднёва.
т. 6, с. 537
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)