запя́так

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. запя́так запя́ткі
Р. запя́тка запя́ткаў
Д. запя́тку запя́ткам
В. запя́так запя́ткі
Т. запя́ткам запя́ткамі
М. запя́тку запя́тках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

запя́так, ‑тка, м.

1. Абл. Каблук, абцас. Быў .. [Мікіта] у звычайнай сваёй форме — тыя ж закарэлыя на занятках і на саюзках боты, якіх яму ставала, здаецца, на круглы год. Чыгрынаў.

2. толькі мн. (запя́ткі, ‑аў). Месца для слугі, лакея за спінкай даўнейшага экіпажа. [Пан] ехаў сярэднім у карэце. Ахоўвалі яго два рослыя гайдукі, якія прымошчваліся на занятках. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пя́тка1 ’пята; задняя частка касы; тупы канец яйца; запятак; задні капыток у каровы’ (Нас., Касп., Шат.; Бяльк.; докш., смарг., бяроз., лях., лід., Сл. ПЗБ). Вытворнае ад пята (гл.).

Пя́тка2 ’пяцёрка’ (астр., швянч., Сл. ПЗБ; Стан.), ’пяць рублёў’ (Касп.). Форма з першым значэннем, напэўна, пад уплывам польск. piątka ’пяцёрка (у тым ліку адзнака)’, другое значэнне на базе ўтварэння ад пяць (гл.) па тыпу пята́к ’дробная манета’ і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)