запрато́рыць, -ру, -рыш, -рыць; -раны; зак. (разм.).

1. каго-што. Далёка або невядома куды схаваць, падзець.

І куды ён запраторыў шашкі?

2. перан., каго (што). Заслаць куды-н., адкуль цяжка выбрацца, вызваліцца.

З. каго-н. у глуш.

|| незак. запрато́рваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

запрато́рыць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. запрато́ру запрато́рым
2-я ас. запрато́рыш запрато́рыце
3-я ас. запрато́рыць запрато́раць
Прошлы час
м. запрато́рыў запрато́рылі
ж. запрато́рыла
н. запрато́рыла
Загадны лад
2-я ас. запрато́р запрато́рце
Дзеепрыслоўе
прош. час запрато́рыўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

запрато́рыць сов., разг.

1. запря́тать, упря́тать;

~рыў свае́ рэ́чы так, што ця́жка знайсці́ — запря́тал (упря́тал) свои́ ве́щи так, что тру́дно найти́;

2. перен. упря́тать, запря́тать, заката́ть;

з. у турму́ — упря́тать (запря́тать, заката́ть) в тюрьму́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

запрато́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., каго-што.

Пакласці, падзець невядома куды. — У вас, гаспадыні, заўсёды так: як дзе што запраторыце, дык са свечкай не знойдзеш. Сабаленка. // Схаваць, прыбраць куды‑н. так, каб цяжка было знайсці. — Пашанцавала мне тады ў аднаго чалавека выменяць на сала аж чатыры пуды солі. Схаваў я яе, як сцямнела, — два пуды ў дровах, а два пад сена запраторыў. Паслядовіч. // перан. Заслаць, выслаць, пасадзіць куды‑н., адкуль цяжка выбрацца. Абуджаў калісь местачковых абывацеляў саматужны рэдактар Бухберг, але яго запраторылі ў вар’яцкі дом, хоць ён вар’ятам, можа, і не быў. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

запрато́рваць, запрато́рыць разм. verstcken vt, verbrgen* vt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

запрато́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да запраторыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

упря́тать сов., разг.

1. схава́ць, захава́ць; запрато́рыць;

2. перен. запрато́рыць; (в тюрьму — ещё) засадзі́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

запрато́раны разг.

1. запря́танный, упря́танный;

2. перен. упря́танный, запря́танный, зака́танный;

1, 2 см. запрато́рыць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

запрато́рваць несов., разг.

1. запря́тывать, упря́тывать;

2. перен. упря́тывать, запря́тывать, зака́тывать;

1, 2 см. запрато́рыць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

запя́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Разм. Саслаць, пасадзіць (у турму, астрог і пад.); запраторыць. — Куды б нас ужо запякалі цяпер, каб злавілі? Штрафною ротай не абышлося б. Брыль. [Максім:] А ты думаеш, я не ведаю, што ты з Ганецкім нашых хлопцаў у турму запякаў. Козел.

запяка́ць, а́ю, ‑а́еш, ‑ае.

Незак. да запячы ​1.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)