1. Прымусіць гарэць, загарэцца. Запаліць лямпу. □ Шура чыркнуў запалку і паднёс трапяткі жоўты агеньчык спачатку да кнота Валодзевай свечкі, пасля запаліў сваю.Арабей.// Наўмысля падпаліць. — Нашу вёску запалілі! — заплакаў хлопец.Чорны.//таксамабез дап. Падпаліць паліва (у печы). Запаліць у печы.
2.перан. Выклікаць у каго‑н. уздым пачуццяў, энергіі і пад.; натхніць. Расказаць пра.. [Кліма] трэба з пачуццём, каб запаліць сэрцы ўсіх салдат.Жычка.
3.перан. Прымусіць з’явіцца, узнікнуць (пра пачуццё, настрой і пад.). Жывы, новы, яскравы агеньчык запаліла вясна ў сэрцы хлебароба.Бялевіч.Выкрасаць каменем іскры патрэбен спрыт, а запаліць агонь у сэрцы чалавека паэтычнымі творамі — спрыту мала, патрэбна гарэнне самога паэта.Лойка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
запалі́ць
1.ánzünden vt, ánstecken vt; in Flámmen [Brand] sétzen [stécken] (падпаліць);
запалі́ць святло́ Licht máchen, das Licht éinschalten, das Licht ánknipsen (разм. – уключыць);