запаля́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. запаля́ю запаля́ем
2-я ас. запаля́еш запаля́еце
3-я ас. запаля́е запаля́юць
Прошлы час
м. запаля́ў запаля́лі
ж. запаля́ла
н. запаля́ла
Загадны лад
2-я ас. запаля́й запаля́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час запаля́ючы

Крыніцы: dzsl2007, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

запаля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да запаліць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

запаля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; незак.

1. Незак. да запаліцца.

2. Зал. да запаляць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

запалі́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. запалю́ запа́лім
2-я ас. запа́ліш запа́ліце
3-я ас. запа́ліць запа́ляць
Прошлы час
м. запалі́ў запалі́лі
ж. запалі́ла
н. запалі́ла
Загадны лад
2-я ас. запалі́ запалі́це
Дзеепрыслоўе
прош. час запалі́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

гарачы́ць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; незак., каго-што.

Узбуджаць, запаляць, прыводзяць у азарт. Васіль як бы чуў дзедава навучанне, якое яшчэ больш гарачыла, падбівала на смеласць: «Не папускайся!» Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

размо́ва, ‑ы, ж.

1. Слоўны абмен звесткамі, думкамі; гаворка. Лабановіч пачуваўся добра і вольна і ўвесь час вёў размову то з гаспадарамі, то з паненкамі. Колас. Школа, аб піянерах якой пойдзе наша размова, стаіць непадалёку ад паравознага дэпо станцыі Орша. Шыловіч. // толькі мн. (размо́вы, ‑моў). Чуткі, пагалоскі. — Раскажы, Яўхім, урэшце, пра гэты камень падрабязней. Пра яго ходзіць многа размоў. Пестрак. Што б там людзі ні гаварылі і як яго [Касмача] ні абзывалі, а ён рабіў сваю справу. Размовы — не перуны, двор не запаляць. М. Ткачоў.

2. Разм. Мова, гаворка, вымаўленне. Па яго размове я зразумеў, што гэта цыган. Сергіевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)