запа́лкавы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. запа́лкавы запа́лкавая запа́лкавае запа́лкавыя
Р. запа́лкавага запа́лкавай
запа́лкавае
запа́лкавага запа́лкавых
Д. запа́лкаваму запа́лкавай запа́лкаваму запа́лкавым
В. запа́лкавы (неадуш.)
запа́лкавага (адуш.)
запа́лкавую запа́лкавае запа́лкавыя (неадуш.)
запа́лкавых (адуш.)
Т. запа́лкавым запа́лкавай
запа́лкаваю
запа́лкавым запа́лкавымі
М. запа́лкавым запа́лкавай запа́лкавым запа́лкавых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

запа́лкавы спи́чечный;

~вая фа́брыка — спи́чечная фа́брика

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

запа́лкавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да запалкі. Запалкавая галоўка. // Прызначаны для захавання запалак. Запалкавая каробка. // Прызначаны для вырабу і продажу запалак. Запалкавая прамысловасць. Запалкавы аўтамат.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

запа́лкавы Strichholz-; Zündholz-

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

запа́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж.

Тонкая драўляная палачка з лёгка загаральнай галоўкай для здабывання агню.

Чыркнуць запалкай.

|| прым. запа́лкавы, -ая, -ае і запа́лачны, -ая, -ае.

Запалкавая (запалачная) фабрыка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фане́рна-запа́лкавы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. фане́рна-запа́лкавы фане́рна-запа́лкавая фане́рна-запа́лкавае фане́рна-запа́лкавыя
Р. фане́рна-запа́лкавага фане́рна-запа́лкавай
фане́рна-запа́лкавае
фане́рна-запа́лкавага фане́рна-запа́лкавых
Д. фане́рна-запа́лкаваму фане́рна-запа́лкавай фане́рна-запа́лкаваму фане́рна-запа́лкавым
В. фане́рна-запа́лкавы (неадуш.)
фане́рна-запа́лкавага (адуш.)
фане́рна-запа́лкавую фане́рна-запа́лкавае фане́рна-запа́лкавыя (неадуш.)
фане́рна-запа́лкавых (адуш.)
Т. фане́рна-запа́лкавым фане́рна-запа́лкавай
фане́рна-запа́лкаваю
фане́рна-запа́лкавым фане́рна-запа́лкавымі
М. фане́рна-запа́лкавым фане́рна-запа́лкавай фане́рна-запа́лкавым фане́рна-запа́лкавых

Крыніцы: piskunou2012, prym2009, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ГО́МЕЛЬСКІ ФАНЕ́РНА-ЗАПА́ЛКАВЫ КАМБІНА́Т.

Засн. ў 1879 у Навабеліцы як запалкавая ф-ка «Везувій», у 1929 яе вытв-сць механізавана. У 1937 ф-ка аб’яднана з фанерным з-дам у Навабеліцкі фанерна-запалкавы камбінат. У 1941 эвакуіраваны ў г. Томск. У 1944 адноўлены ў Навабеліцы. З 1971 у складзе Гомельскага вытворчага дрэваапрацоўчага аб’яднання «Гомельдрэў». Мае цэхі: запалкавы, фанерны, мэблевы, механічны, тавараў шырокага ўжытку. Асн. прадукцыя: фанера клееная, запалкі, мэбля (крэслы, табурэткі кухонныя), тавары нар. ўжытку. Прадукцыю пастаўляе ў 20 краін свету, у т. л. Канаду, Італію, Германію, Фінляндыю, Галандыю, Польшчу.

т. 5, с. 349

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Гомельскі фанера-запалкавы камбінат 3/536; 4/274

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Пінскі фанера-запалкавы камбінат 4/274; 12/683

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Барысаўскі фанера-запалкавы камбінат 2/163, 168—169; 4/274, 295, 493; 7/233; 12/693

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)