запа́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж.

Тонкая драўляная палачка з лёгка загаральнай галоўкай для здабывання агню.

Чыркнуць запалкай.

|| прым. запа́лкавы, -ая, -ае і запа́лачны, -ая, -ае.

Запалкавая (запалачная) фабрыка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)