ГО́МЕЛЬСКІ ФАНЕ́РНА-ЗАПА́ЛКАВЫ КАМБІНА́Т.
Засн. ў 1879 у Навабеліцы як запалкавая ф-ка «Везувій», у 1929 яе вытв-сць механізавана. У 1937 ф-ка аб’яднана з фанерным з-дам у Навабеліцкі фанерна-запалкавы камбінат. У 1941 эвакуіраваны ў г. Томск. У 1944 адноўлены ў Навабеліцы. З 1971 у складзе Гомельскага вытворчага дрэваапрацоўчага аб’яднання «Гомельдрэў». Мае цэхі: запалкавы, фанерны, мэблевы, механічны, тавараў шырокага ўжытку. Асн. прадукцыя: фанера клееная, запалкі, мэбля (крэслы, табурэткі кухонныя), тавары нар. ўжытку. Прадукцыю пастаўляе ў 20 краін свету, у т. л. Канаду, Італію, Германію, Фінляндыю, Галандыю, Польшчу.
т. 5, с. 349
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Гомельскі фанера-запалкавы камбінат 3/536; 4/274
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Пінскі фанера-запалкавы камбінат 4/274; 12/683
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Барысаўскі фанера-запалкавы камбінат 2/163, 168—169; 4/274, 295, 493; 7/233; 12/693
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
БАРЫ́САЎСКАЯ ЗАПА́ЛКАВАЯ ФА́БРЫКА «БЯРЭ́ЗІНА».
Створана ў 1901 у г. Барысаў. Вырабляла да 60 тыс. карабкоў запалак за год і фанерныя сядзенні для крэслаў. Выкарыстоўваліся паравыя рухавікі ў 15—75 к.с. У 1910 працавалі 399 рабочых. На базе ф-кі створаны Барысаўскі фанерна-запалкавы камбінат (цяпер ВА «Барысаўдрэў»).
т. 2, с. 330
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАВАБЕ́ЛІЦКАЯ ЗАПА́ЛКАВАЯ ФА́БРЫКА «Везувій». Дзейнічала з 1879 у мяст. Новая Беліца (цяпер у межах г. Гомель). З 1906 мела паравыя рухавікі; у 1913 працавала 420 чал., выраблена больш за 800 скрынак запалак (па 1 тыс. карабкоў у скрынцы). У 1920 рэканструявана і расшырана, з 1944 — Гомельскі фанерна-запалкавы камбінат.
т. 11, с. 90
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«Бярэзіна» (запалкавая ф-ка), гл. Барысаўскі фанера-запалкавы камбінат
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
«Чырвоная Бярэзіна» (ф-ка), гл. Барысаўскі фанера-запалкавы камбінат
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
«Пралетарская перамога» (запалкавая ф-ка), гл. Барысаўскі фанера-запалкавы камбінат
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ПІ́НСКІ ФАНЕ́РНЫ ЗАВО́Д.
Засн. ў г. Пінск Брэсцкай вобл. ў 1880. У Вял. Айч. вайну разбураны. Адноўлены ў 1944 як фанерна-запалкавы камбінат. У гэтым жа годзе да яго далучана запалкавая ф-ка. У 1963 далучаны Гарадзішчанскі фанерны цэх, у 1964 пабудаваны новы будынак фанернага цэха, у 1965 уведзены ў дзеянне цэх драўнінна-стружкавых пліт. З 1971 — галаўное прадпрыемства Пінскага вытв. дрэваапр. аб’яднання «Пінскдрэў». З 1992 запалкавая вытв-сць набыла самастойнасць, стала наз. Пінская запалкавая фабрыка і ўвайшла ў «Пінскдрэў» як філіял. У 1998 вытв-сці галаўнога прадпрыемства падзяліліся на самастойныя з-ды, фанерны завод стаў самастойным і пад сучаснай назвай увайшоў у «Пінскдрэў» як філіял. Асн. прадукцыя (2001): фанера клееная, гнутаклееныя дэталі для мэблі.
М.А.Галавешкін.
т. 12, с. 374
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)