замахну́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. замахну́ся замахнё́мся
2-я ас. замахне́шся замахняце́ся
3-я ас. замахне́цца замахну́цца
Прошлы час
м. замахну́ўся замахну́ліся
ж. замахну́лася
н. замахну́лася
Загадны лад
2-я ас. замахні́ся замахні́цеся
Дзеепрыслоўе
прош. час замахну́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

замахну́цца, -ну́ся, -не́шся, -не́цца; -нёмся, -няце́ся, -ну́цца; -ні́ся; зак.

1. чым на каго і без дап. Узмахам падняць руку (для нанясення ўдару).

З. палкай.

2. перан., на што. Намерыцца зрабіць што-н. вялікае, складанае, значнае або атрымаць што-н.; зрабіць спробу незаконна захапіць што-н.

З. на новую тэму.

З. на чужое дабро.

|| незак. зама́хвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

|| наз. зама́хванне, -я, н. і зама́х, -у, м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

замахну́цца сов.

1. (чым) замахну́ться, занести́ (что);

з. сяке́рай — замахну́ться топоро́м; занести́ топо́р;

2. перен. (проявить размах) замахну́ться, размахну́ться;

3. перен. посягну́ть;

з. на чужу́ю маёмасць — посягну́ть на чужо́е иму́щество

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

замахну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак.

1. чым, на каго і без дап. Узмахам падняць, адвесці (руку або які‑н. прадмет) для ўдару. [Наезнік] выхапіў з гарачкі шаблю і замахнуўся на Рыля. Колас.

2. перан.; на каго-што і без дап. Намерыцца зрабіць што‑н. вялікае, цяжкае, значнае. Шарэйку толькі іншым разам шкода было, што некалі, будуючы хату, на вялікае замахнуўся, бо тая камора, што была на правы бок ад сенцаў, стаяла пустая. Чыгрынаў. Што замахнуўся, тут высока, хлапчына гэта разумеў. Ён зрок узняў на Саламею, ён пакахаць яе пасмеў!.. Машара. // Зрабіць спробу незаконна захапіць што‑н., пазбавіць каго‑н. чаго‑н. Замахнуцца на чужое дабро. □ [Акупанты] нават не дапускалі думкі, што ў горадзе, у глыбокім тыле нехта асмеліцца замахнуцца на іх жыццё. Новікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зама́хвацца, замахну́цца

1. (zum Schlg) usholen (чым-н. mit D);

2. перан., разм. (паквапіцца):

зама́хвацца на чужу́ю маёмасць verschen sich (D) frmdes igentum nzueignen

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

замахну́ться сов. замахну́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

размахну́ться прям., перен. размахну́цца, замахну́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зама́хвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да замахнуцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зама́х, ‑у, м.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. замахвацца — замахнуцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наме́рыцца, -руся, -рышся, -рыцца; зак.

1. з інф. Займець намер што-н. зрабіць.

Н. паехаць на экскурсію.

2. Нацэліцца, замахнуцца.

Н. сякерай для ўдару.

|| незак. наме́рвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)