залі́шні, -яя, -яе (разм.).

Лішні, які перавышае патрэбу, неабходнасць.

Залішнія клопаты.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

залі́шні

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. залі́шні залі́шняя залі́шняе залі́шнія
Р. залі́шняга залі́шняй
залі́шняе
залі́шняга залі́шніх
Д. залі́шняму залі́шняй залі́шняму залі́шнім
В. залі́шні (неадуш.)
залі́шняга (адуш.)
залі́шнюю залі́шняе залі́шнія (неадуш.)
залі́шніх (адуш.)
Т. залі́шнім залі́шняй
залі́шняю
залі́шнім залі́шнімі
М. залі́шнім залі́шняй залі́шнім залі́шніх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

залі́шні изли́шний, избы́точный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

залі́шні, ‑яя, ‑яе.

Разм. Які перавышае патрэбу, неабходнасць; празмерны. Залішнія клопаты. □ Нават на цыпачкі стаў хлопец, каб не нарабіць залішняга грукату сваімі ботамі. Лынькоў. Зіна, як дзяўчынка, заставалася дома за гаспадыню. Гэта яе прывучыла да работы. Але гэта і надало яе паводзінам залішнюю самастойнасць. Шыцік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

залі́шні разм. ǘbermäßig, ǘberflüssig, nnötig

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

лі́шкавы, ‑ая, ‑ае.

Які перавышае патрэбнасць, норму; залішні. Лішкавая кіслотнасць. Лішкавая рабочая сіла. Лішкавыя тавары.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

избы́точный

1. (излишний) залі́шні, лі́шні;

2. (изобильный) бага́ты.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

изли́шний залі́шні; празме́рны;

изли́шняя стара́тельность залі́шняя (празме́рная) стара́ннасць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

unnecessary [ʌnˈnesəsri] adj. непатрэ́бны, залі́шні;

unnecessary worries непатрэ́бныя кло́паты

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

nadmierny

празмерны; залішні

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)