зало́зніца

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. зало́зніца зало́зніцы
Р. зало́зніцы зало́зніц
Д. зало́зніцы зало́зніцам
В. зало́зніцу зало́зніцы
Т. зало́зніцай
зало́зніцаю
зало́зніцамі
М. зало́зніцы зало́зніцах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

зало́зніца ж., бот. нори́чник м.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зало́зніца, ‑ы, ж.

Дэкаратыўная травяністая або хмызняковая расліна сямейства залознікавых.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Залозніца 4/483

- » - вузлавая 4/483 (іл.)

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ЗАЛО́ЗНІЦА (Scrophularia),

род кветкавых раслін сям. залознікавых. Каля 310 відаў. Пашыраны пераважна ў нетрапічнай ч. Паўн. паўшар’я. На Беларусі трапляюцца З. вузлаватая (S. nodosa) і ценявая (S. umbrosa). Растуць па берагах рэк, вадаёмаў, у цяністых месцах, лясах, каля дарог і на пустках.

Адна-, двух- і шматгадовыя травяністыя расліны і паўкусты з прамастойным або ўзыходным сцяблом. Лісце супраціўнае, рэдка кальчаковае, цэласнае, перыстараздзельнае або перыстарассечанае. Кветкі дробныя, малапрыкметныя, звычайна зеленавата-бурыя ці жоўтыя, двухполыя, двухгубыя, сабраны па 2—10 у паўпарасонікі, што ўтвараюць канцавыя агульныя мяцёлчатыя або гронкападобныя суквецці. Плод — 2-гнездавая каробачка. Лек. і меданосныя расліны. Ядавітыя.

Залозніца вузлаватая.

т. 6, с. 515

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЗАЛО́ЗНІЦА ВУГРАВА́Я (Demodex folliculorum),

клешч сям. валасяных кляшчоў. Пашыраны ўсюды. Паразітуе ў скурных залозах і валасяных мяшэчках чалавека і млекакормячых.

Цела падоўжанае (0,3—0,4 мм), чэрвепадобнае, светла-шэрае з нерасчлянёнымі галавагрудзьмі і вузкім брушкам з папярочнымі рыскамі, укрыта празрыстай кутыкулай. Ротавыя органы колючыя. 4 пары ног. Цыкл развіцця 20—25 сут са зменай 3 лічыначных стадый у целе аднаго гаспадара. Выклікае інвазійную хваробу ў чалавека і жывёл — залознічную каросту (дэмадэкоз).

Залозніца вугравая.

т. 6, с. 515

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

нори́чник м., бот. зало́зніца, -цы ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ДЭМАДЭКО́З, залозніца,

інвазійная хвароба чалавека і жывёлы з генералізаваным ці мясц. пашкоджаннем скуры. Выклікаецца кляшчом залозніца, які паразітуе ў валасяных фалікулах, сальных і потавых залозах. Лакалізацыя — найчасцей скура твару. Прыкметы: дробныя вузельчыкі і гнайнічкі на пачырванелым фоне, іншы раз лушчэнне. Цячэнне хваробы хранічнае, абвастрэнні ў вяснова-летні перыяд. Д. мае цяжкую форму ў буйн. раг. жывёлы, свіней, сабак.

М.​З.​Ягоўдзік.

т. 6, с. 346

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Во́ўчая крапівазалозніца вузлаватая, Scrophularia nodosa L.’ (Шат.). Расліна названа па падабенству да крапівы. Аб семантыцы прыметніка гл. воўчая мята.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Падты́ннік ’чыстацел’ (ТСБМ), ’залозніца вузлаватая, Scrophularia nodosa L.’ (Кіс.), ’паслён чорны, Solanum nigrum L.’ (Бейл.). Рус. падтыннік, укр. підтинник ’расліна Scrophularia nodosa L.’ Суфіксальны дэрыват ад прыметніка падтынны < тын (гл.). Расліна названа па месцы вырастання.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)