за́гарадны, -ая, -ае.

Які знаходзіцца або адбываецца, ажыццяўляецца за горадам.

З. дом творчасці.

Загарадная экскурсія.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

за́гарадны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. за́гарадны за́гарадная за́гараднае за́гарадныя
Р. за́гараднага за́гараднай
за́гараднае
за́гараднага за́гарадных
Д. за́гараднаму за́гараднай за́гараднаму за́гарадным
В. за́гарадны (неадуш.)
за́гараднага (адуш.)
за́гарадную за́гараднае за́гарадныя (неадуш.)
за́гарадных (адуш.)
Т. за́гарадным за́гараднай
за́гараднаю
за́гарадным за́гараднымі
М. за́гарадным за́гараднай за́гарадным за́гарадных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

за́гарадны за́городный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

за́гарадны, ‑ая, ‑ае.

1. Размешчаны недалёка за горадам. Загарадны дом творчасці. // Звязаны з ваколіцамі горада, з тэрыторыяй за горадам. Загарадная экскурсія. Загарадная маёўка. // Які курсіруе за межамі горада. Загарадны аўтобус.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

за́гарадны Land-;

за́гарадны дом, за́гарадная да́ча Lándhaus n -(e)s, -häuser; Sómmerhäus¦chen n -s, -, Wóchenendhaus n (невялікая дачка)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

за́городный за́гарадны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ві́ла, -ы, мн. -ы, віл, ж.

Багаты дом з садам, паркам (звычайна загарадны).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

казіно́, нескл., н.

У буржуазных краінах — загарадны ігральны дом або рэстаран з эстрадай.

[іт. casino.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

БРО́ЕР ((Breuer) Марсель Лаяш) (22.5.1902, г. Печ, Венгрыя — 1.7.1981),

амерыканскі архітэктар. Адзін з лідэраў функцыяналізму. У 1920—28 вучыўся і працаваў у Германіі ў асн. як праекціроўшчык мэблі. З 1937 у ЗША. У сваёй творчасці імкнуўся да дакладнасці і выразнай структурнасці арх. кампазіцыі, кампактнасці планаў і аб’ёмаў. Сярод работ: будынкі ЮНЕСКА у Парыжы (1953—57, з Б.​Зерфюсам і П.​Л.​Нерві), Музея амер. мастацтва Уітні ў Нью-Йорку (1966), універмага «Дэ Беенкорф» у Ротэрдаме (1956—57). Распрацоўваў тыпы аднасямейнага дома (загарадны дом у штаце Масачусетс, 1947, і інш.), працаваў як дызайнер.

М.Л.Броер. Загарадны дом архітэктара. Штат Масачусетс. 1947.

т. 3, с. 258

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

zamiejski

загарадны

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)