1. Залезці куды‑н. (унутр, углыб чаго‑н., пад што ці на што‑н.). Забрацца ў кузаў машыны. Забрацца пад коўдру. Забрацца на вяршыню гары. □ Барсук вярнуўся з палявання. І толькі ў кару сваю забраўся ён, Як тут жа куляй выкаціўся вон...Корбан.Міколка забраўся спаць на свой тапчан.Лынькоў.// Употай прабрацца куды‑н. Аднойчы адвячоркам летнім забраўся [Юрась] у Цітавы агуркі.Маеўскі.// Пранікнуць (пра холад, вецер і пад.). З завеяю ліхой Забярэцца ў дом мароз, Прабярэ цябе наскрозь.Танк.
2. Зайсці, заехаць куды‑н. далёка. Забрацца на край свету. □ Маці тупала ля печы — рыхтавала снеданне. Раз’ехаліся, разляцеліся яе дзеці. Адна з.. дачок.. аж на Сахалін забралася.Даніленка.
3.Разм. Зайсці, заехаць куды‑н. на доўгі час. Забраўся на цэлы дзень у бібліятэку.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
забра́цца
1. (пранікнуць) éindringen* vi (s); sich éinschleichen* (тайком); hinéinschlüpfen vi (s) (праслізнуць);
забра́цца ў ло́жак ins Bett kríechen*;
2. (наверх) hináufsteigen* vi (s), (hináuf)kléttern vi (s);
3. (далёка) geráten* vi (s);
куды́ ён забра́ўся? wo ist er híngeraten?
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)