забра́цца, -бяру́ся, -бярэ́шся, -бярэ́цца; -бяро́мся, -бераце́ся, -бяру́цца; -бяры́ся; зак.

1. Залезці куды-н. (уверх, углыб); пранікнуць.

З. на вяршыню гары.

З. пад коўдру.

З. ў чужы агарод.

2. Зайсці, заехаць куды-н. далёка.

З. на край свету.

|| незак. забіра́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)