заапа́рк, -а, мн. -і, -аў, м.

Заалагічны парк.

|| прым. заапа́ркаўскі, -ая, -ае (разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заапа́рк

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. заапа́рк заапа́ркі
Р. заапа́рка заапа́ркаў
Д. заапа́рку заапа́ркам
В. заапа́рк заапа́ркі
Т. заапа́ркам заапа́ркамі
М. заапа́рку заапа́рках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

заапа́рк м. зоопа́рк

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

заапа́рк, ‑у, м.

Заалагічны парк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ЗААПА́РК,

гл. Заалагічны парк.

т. 6, с. 484

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

заапа́рк м. zo¦olgischer Grten, Tergarten m -s, -gärten

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

МІ́НСКІ ЗААПА́РК.

Засн. як заасад у 1984 у Мінску ў пойме р. Свіслач аматарамі прыроды Мінскага аўтамабільнага з-да (ініцыятар Ф.​І.​Рэўзін). З 1995 сучасная назва. З 1997 дзярж. прадпрыемства. Пл. 17,5 га. Працуюць секцыі: млекакормячых, птушак, паўзуноў, кармлення, вет.; гурток юннатаў. Трымае больш за 600 экз. жывёл каля 110 відаў (1999). Сярод іх: тупайя, мартышка, макака-рэзус, лама, высакародны алень, дзік, дзікабраз, шыншыла, буры мядзведзь, воўк, ліса, пясец, рысь, насуха, тхор, чаротавы кот, султанка, паўлін, асаед, беркут, пустальга, філін, удаў, браз. вуж, жаба-ваданос, квакша, экзатычныя беспазваночныя і інш.; жывёлы, занесеныя ў Чырв. кнігу МСАП: еўрап. муфлон, аліўкавы агуці, даўгахвосты сурок, караткавухі слановы скакунчык, каралеўскі і залаты фазаны, мандарынка, арлан-белахвост, цёмны тыгравы пітон і інш. Многія жывёлы размнажаюцца.

Ю.​В.​Рабаў.

т. 10, с. 438

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

зоопа́рк заапа́рк, -ка м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

zoo [zu:] n. заапа́рк, звяры́нец

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

заа... (гл. зоа...).

Першая састаўная частка складаных слоў; ужыв. замест «зоа...», калі націск у другой частцы слова падае на першы склад, напр.: заалогія, заапарк, заатэхнік, зааферма, зааэкспарт.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)