жэ́ўжык, -а, мн. -і, -аў, м. (разм.).

Свавольнік, гарэза (звычайна пра дзяцей).

Супакою няма ад гэтых жэўжыкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Жэ́ўжык

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. Жэ́ўжык
Р. Жэ́ўжыка
Д. Жэ́ўжыку
В. Жэ́ўжык
Т. Жэ́ўжыкам
М. Жэ́ўжыку

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

жэ́ўжык

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. жэ́ўжык жэ́ўжыкі
Р. жэ́ўжыка жэ́ўжыкаў
Д. жэ́ўжыку жэ́ўжыкам
В. жэ́ўжыка жэ́ўжыкаў
Т. жэ́ўжыкам жэ́ўжыкамі
М. жэ́ўжыку жэ́ўжыках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

жэ́ўжык м., разг. постре́л, пострелёнок; оголе́ц

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

жэ́ўжык, ‑а, м.

Разм. Свавольнік, гарэза. Абкружылі дзеда ўнукі, Як галубкі, галубкі. Іх Сымон бярэ на рукі, Гладзіць жэўжыкам чубкі. Бялевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жэ́ўжык м.

1. (цацка) Kréisel m -s, -;

2. разм. (гарэза, вісус - пра хлопчыка) Schlíngel m -s, -; Quécksilber n -s

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Жэ́ўжык ’свавольнік, гарэза’. Рус. дыял. кур., зах., паўд., смал. же́вжик ’невялікі, але рухавы чалавек’, же́вжик ’вяртлявы, рухавы чалавек’, ’верабей’, ст.-укр. з 1651 г. (Хрэст.). Усх.-слав. жартаўлівае (Булахоўскі, Нариси загального мовознавства, 1959, 108) слова можа быць узведзена да прасл. формы *žьv‑, што чаргуецца з *živ‑ (гл. жывы і жвавы). Супрун, Бел.-польск. ізал., 126. У слове жэўжык другое ж, відаць, у той ці іншай меры адлюстроўвае ўплыў першага ж, а значыць, можа разглядацца як рэдуплікаванае, што для жартаўлівага слова цалкам зразумела. Суфікс ик (> ‑ык) часта выкарыстоўваецца для назваў асоб.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

fidget​1 [ˈfɪdʒɪt] n. infml непасе́да, гарэ́за, жэ́ўжык

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

По́ўжык 1 ’птушка’ (Мат. Гом.). Можна меркаваць, што маецца на ўвазе попаўзень ’птушка Cerphia familiaris L.’, якая ўмее хутка і спрытна поўзаць па ствале дрэва, рус. поползень, польск. pełzacz, чэш. plhaček. Ад поўзаць (гл.). Верагоднае назва набыла такое фанетычнае афармленне пад уплывам слова жэўжык.

По́ўжык 2 ’жэўжык’ (Мат. Гом.). Ад поўзаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Láusbub, Láusbube m -n, -n разм. блазню́к, жэ́ўжык, сваво́льнік, ві́сус

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)