Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
жэ́мчуг, -у, мн. -і, -аў, м.
Цвёрдае рэчыва, якое здабываецца з ракавін некаторых малюскаў і мае форму зярнят і шарыкаў белага, ружовага (радзей чорнага) колеру, ужыв. як каштоўнае ўпрыгожанне.
Нітка жэмчугу.
|| прым.жамчу́жны, -ая, -ае.
Ж. промысел.
Жамчужнае зерне.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
жэ́мчуг, -гу м. же́мчуг;
ні́тка ~гу — ни́тка же́мчуга
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
жэ́мчуг, ‑у, м.
Каштоўнае перламутравае рэчыва, якое мае форму зярнят і шарыкаў белага, ружовага, жоўтага, радзей чорнага колеру і здабываецца з ракавін некаторых малюскаў. Здабыча жэмчугу.// Выраб, аздоба з гэтага рэчыва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Жэмчуг 3/211; 4/454; 5/530
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ЖЭ́МЧУГ (слова кіт. паходжання), перл,
цвёрдыя вапняковыя ўтварэнні перламутравага рэчыва шарападобнай ці няправільнай формы ўнутры ракавін некаторых малюскаў (марскіх і прэснаводных). Складзены пераважна з вуглякіслага кальцыю (араганіту). Колер белы, ружовы, жаўтаваты, іншы раз чорны, шэры, карычневы. Бляск характэрны перламутравы, вясёлкавы. Памеры ад мікраскапічных да галубінага яйца. Утвараецца ў выніку раздражнення мантыі малюска якім-н. чужародным целам (пясчынкай, паразітам і інш.). Здабыча марскога Ж. вядзецца ў Чырвоным м., Персідскім зал., каля берагоў Аўстраліі, Японіі і інш. Прэснаводны Ж. здаўна здабывалі ў Кітаі, Расіі, Германіі, Шатландыі. У 20 ст. вельмі пашырана штучнае вырошчванне Ж. (пераважна ў Японіі). Выкарыстоўваецца ў ювелірнай справе (каралі, брошкі, пярсцёнкі, жамчужнае шыццё), нярэдка ў спалучэнні з каштоўнымі металамі і камянямі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
жэ́мчугм.зборн. Pérlen pl
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
жэ́мчуг
(ст.-цюрк. jenčū, ад кіт. čen-ču)
каштоўнае перламутравае рэчыва ў форме зярнят белага, ружовага, жоўтага, радзей чорнага колеру, якое здабываецца з ракавін некаторых малюскаў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Жэ́мчуг ’перламутр у форме зярнят’, фалькл.зямчужны. Рус.укр.же́мчуг ’тс’. Ст.-рус.жьньчюгъ (1161 г., Надп. на кр. Ефр. Полацкай), женьчугъ (Кірыла Тураўскі), жемчюгъ (пачатак XV ст.). Ст.-бел.жемчугъ (1503 г., Марч. дыс.). Ст.-рус. запазыч. з цюрк. Старэйшы запіс на крыжы Ефрасінні Полацкай адлюстроўвае старажытную форму (Менгес, Восточные элементы в «Слове о полку Игореве», 1979, 94). Ст.-цюрк.jenčȕ ’жэмчуг’ < кіт.чжэньчжу, činčy ’тс’ (Др. тюрк., 256). Дабрадомаў, Бел. лекс., 42; Праабражэнскі, 1, 228; Фасмер, 2, 46; Меліяранскі, ИОРЯС, 7, 2, 287; Дабрадомаў, ИАН ОЛЯ, 1966, 1, 57–64; Менгес, там жа, 94–100. Ст.-рус. з нейкай архаічнай цюрк. мовы, аб чым дыскутуюць Дабрадомаў, Менгес. Форма з з‑, паводле Дабрадомава адлюстроўвае незафіксаваную цюрк. крыніцу, а паводле Апеля (РФВ, 3, 87) — уздзеянне формы зямля.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Жэмчуг Саба (сорт вінаграду) 3/91
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)