ЖЫВО́Е РЭ́ЧЫВА 1) сукупнасць жывых арганізмаў біясферы, колькасна выражаная ў элементарным хім. саставе, масе і энергіі. Тэрмін увёў рус. вучоны У.І.Вярнадскі (1926). Ж.р. звязана з біясферай матэрыяльна і энергетычна праз біягенную міграцыю атамаў у выніку дыхання, харчавання, росту і размнажэння арганізмаў. Прадстаўлена Ж.р. аўтатрофамі, гетэратрофамі, міксатрофамі. Выконвае ў біясферы вял. работу і з’яўляецца магутнай геал. сілай планетарнага характару, што вызначае выгляд Зямлі. Удзельнічае ў стварэнні арганагенных асадкавых парод (каменны вугаль, бітумы, вапняк, нафта і інш.), названых Вярнадскім біягенным рэчывам біясферы. Пры ўздзеянні Ж.р. ўтвараюцца і біякосныя рэчывы: амаль уся вада біясферы, глеба, кара выветрывання і інш. Мае спецыфічны хім. састаў (пераважаюць вадарод, вуглярод, азот, кісларод, натрый, магній, алюміній, крэмній, фосфар) і вял. сухую масу — 2,4—3,6∙10​12 т. Геахім. функцыі вызначаюць газавы састаў атмасферы (N2, O2, CO2).

2) Тэрмін, прапанаваны сав. біёлагам В.Б.Лепяшынскай (1950-я г.) для вызначэння пазаклетачнай субстанцыі (не выкарыстоўваецца).

т. 6, с. 460

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

жывы́

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. жывы́ жыва́я жыво́е жывы́я
Р. жыво́га жыво́й
жыво́е
жыво́га жывы́х
Д. жыво́му жыво́й жыво́му жывы́м
В. жывы́ (неадуш.)
жыво́га (адуш.)
жыву́ю жыво́е жывы́я (неадуш.)
жывы́х (адуш.)
Т. жывы́м жыво́й
жыво́ю
жывы́м жывы́мі
М. жывы́м жыво́й жывы́м жывы́х

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

прачу́ты, -ая, -ае (разм.).

1. Пра які прачулі, даведаліся.

Прачутыя навіны.

2. Прасякнуты пачуццём.

Прачутае жывое слова.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ільга́ і (пасля галосных) льга, прысл., безас., у знач. вык.

Можна, дазваляецца.

Хіба ж ільга схаваць жывое слова?

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наўме́, прысл.

1. У галаве, у думках.

Жывому жывое н.

2. (з адмоўем). Не да таго, не да гэтага.

Не н. цяпер вяселле.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

васілі́ск, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Жывёліна з роду яшчарак з доўгім хвастом і грэбенем на спіне, жыве ў трапічнай Амерыцы.

2. Казачная пачвара, змей, ад позірку якога гіне ўсё жывое.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

срэ́бра ср., в разн. знач. серебро́;

жыво́е с.уст. ртуть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

quicksilver

[ˈkwɪk,sɪlvər]

n.

жыво́е срэ́бра, ірту́ць f.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

біягеасфе́ра, ‑ы, ж.

Абалонка зямнога шара, у якой сканцэнтравана жывое рэчыва планеты.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ГЕАМЕРЫ́ДА (ад геа... + грэч. meris частка, слой),

жывое покрыва, сукупнасць усіх жывых арганізмаў, якія насяляюць планету. Зрэдку выкарыстоўваецца і як сінонім біясферы. Тэрмін прапанаваў рус. вучоны У.М.Беклямішаў (1928). У паняцці У.І.Вярнадскага ў біял. сэнсе — жывое рэчыва Зямлі. На Зямлі існуе каля 2 млн. відаў арганізмаў, у т. л. 1,5 млн. відаў жывёл. Маса жывога перавышае масу зямной кары. Колькасць прадукцыі за 1 млрд. гадоў у 10 разоў перавышае масу зямной кары.

т. 5, с. 120

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)