жу́хаць

‘рэзка кідаць што-небудзь, моцна ўдараць каго-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. жу́хаю жу́хаем
2-я ас. жу́хаеш жу́хаеце
3-я ас. жу́хае жу́хаюць
Прошлы час
м. жу́хаў жу́халі
ж. жу́хала
н. жу́хала
Загадны лад
2-я ас. жу́хай жу́хайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час жу́хаючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Жу́хаць1 ’рэзка кідаць’ (Юрч., Нар. вытв. сл.). Рус. перм. жу́хнуть ’моцна ўдарыць’, укр. жухну́ти ’моцна кінуць’ (Жэлях.), чэш. žuchati ’выдаваць глухі гук’, славац. žuchnút ’упасці, бухнуць’. Махэк₂ (731) тлумачыць як утварэнне з ‑s‑ дляабазначэння інтэнсіва ад гукапераймальнага žu‑ (гл. жук). Пераход ад гуку да штуршка не выключаны, хаця і не вельмі пэўны. Параўн. яшчэ жах (у знач. ’удар’), шугаць.

*Жуха́ць2, жуха́ты ’мыць, праць, церці’ (Клім.). Рус. бранск. жу́хаться ’цяжка і многа працаваць’. Відаць, адлюстроўвае корань *geu‑ са знач. ’згінаць’ (Покарны, 1, 393–398). ‑х‑ мае экспрэсіўны характар. Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Разжу́хацца ’пасварыцца’ (Янк.). Ад раз- і жу́хаць ’рэзка кідаць’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)