Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
жу́пел, -а, м.
1. Згодна з рэлігійнымі ўяўленнямі хрысціян: гарачая смала, падрыхтаваная ў пекле для пакарання грэшнікаў (уст.).
2.перан. Нешта страшнае, агіднае; пужала.
Быць жупелам для каго-н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
жу́пелм.жу́пел
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
жу́пелжу́пел, -ла м.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
жу́пел, ‑а, м.
1.Уст. Гарачая смала, якая, па ўяўленню хрысціянскай рэлігіі, нібыта прыгатавана ў пекле для пакарання грэшнікаў.
2.перан. Што‑н. страшнае, агіднае; пужала.
[Стар.-слав.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
жу́пелм. Schréckgespenst n -es, -er
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Жу́пел ’гарачая смала’, ’пужала’ (ТСБМ). Рус., укр.жу́пел ’тс’, балг.уст.жу́пел ’сера’. Ст.-слав.жоупелъ, жоупьлъ ’сера’. Ст.-рус.жупелъ ’сера ці смала’. Ст.-рус.жупелъ ’сера ці смала’ < ст.-слав.жоупелъ, жоупьлъ ’сера’ (’нябесны агонь’, ’сродак пакут’) < ст.-в.-ням.swëbal, swëfal ’сера’, прычым ‑у‑ тлумачыцца з лац.sulfur ’сера’ ці яго адлюстравання ў рэтарам.zuorpel ’тс’, што звязана, магчыма, з роллю баварскай місіі ў стварэнні хрысціянскай літаратуры ў славян. Фасмер, 2, 67; Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 298–299; Праабражэнскі, 1, 238; Саднік-Айцэтмюлер, Handwört., 341; Кіпарскі, Gemeinslav., 124.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
straszak
м.
1.жупел;
2. пугач
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Му́ма1 ’маўклівы чалавек, нелюдзень’ (Растарг.; міёр., З нар. сл.), польск.сувалк.muma ’панурая дзяўчына’. Літуанізм. Параўн. літ.mūmė̃, maũmas ’маўчун’ (Зданцэвіч, LP, 1960, 8, 344–345).
Му́ма2 ’ўяўная змрочная істота, якою палохалі дзяцей’ (Растарг.), польск.mumacz ’нячысцік, які жыве ў студні’, сувалк.muma ’нячысцік, якім палохаюць дзяцей (што ён залезе ім у валасы)’. Балтызм. Параўн. літ.mùmas, maũmas, maumà, maũmė ’мэма, страшыдла, жупел’. Гэтак жа Зданцэвіч, LP, 8, 1960, 344–345.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ЛАНСЕРЭ́,
расійскія мастакі; бацька і сын.
Яўген Аляксандравіч (24.8.1848, г. Маршанск Тамбоўскай вобл., Расія — 4.4.1886), скульптар. У 1867 і 1876 вывучаў маст. ліццё ў Парыжы. Майстар дробнай, пераважна жанравай скульптуры, анімаліст. Сярод твораў: «Тройка» (1868), «Сакалінае паляванне» (1872), «Запарожац пасля бітвы» (1873), «Кіргізскі касяк адпачывае» (1880), «Арабская конная гульня» (1884), «Святаслаў» (1886). Яўген Яўгенавіч (4.9.1875, г. Паўлаўск Ленінградскай вобл. — 13.9.1946), графік і жывапісец. Акад. жывапісу (з 1912). Засл. дз. маст. Грузіі (1933). Нар. мастак Расіі (1945). Вучыўся ў Рысавальнай школе Т-ва заахвочвання мастакоў у Пецярбургу (1892—95), у акадэміях Каларосі і Жуліяна ў Парыжы (1895—98). Чл. аб’яднання «Свет мастацтва». Выкладаў у Тбіліскай АМ (1922—34), Маскоўскім арх. ін-це, Усерасійскай АМ у Ленінградзе (1934—38). Зазнаў уплывы А.Бенуа і К.Сомава. Творчасць вызначаецца імкненнем да жыццёвай пераканаўчасці, канкрэтнасці ў перадачы гіст. эпохі, цікаўнасцю да нар. жыцця. Выконваў сатыр. малюнкі для часопісаў «Жупел», «Адская почта», «Зритель» (1905—08), ілюстраваў творы Л.Талстога, М.Лермантава і інш. Аўтар станковых работ «Нікольскі рынак у Пецярбургу» (1901), «Імператрыца Лізавета Пятроўна ў Царскім сяле» (1905), «Караблі часоў Пятра I» (1911), серыі «Трафеі рускай зброі» (1942), манум. размалёвак у будынках Казанскага вакзала (1933—34, 1945—46) і гасцініцы «Масква» (1937) у Маскве. Афармляў спектаклі ў Малым т-ры ў Маскве. Дзярж прэмія СССР 1943.
Літ.:
Подобедова О.И. Е.Е.Лансере. М., 1961.
Я.Я.Лансерэ. Імператрыца Лізавета Пятроўна ў Царскім сяле. 1905.