жу́лік

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. жу́лік жу́лікі
Р. жу́ліка жу́лікаў
Д. жу́ліку жу́лікам
В. жу́ліка жу́лікаў
Т. жу́лікам жу́лікамі
М. жу́ліку жу́ліках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023)

жу́лік, -а, мн. -і, -аў, м.

Злодзей, які займаецца дробнымі пакражамі; ашуканец.

|| зб. жуллё, -я́, н. (разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

жу́лік м. жу́лик

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

жу́лік, ‑а, м.

Злодзей, які займаецца дробнымі пакражамі. // Разм. Махляр, ашуканец. А стараста, трэба сказаць, быў жулік: прыпісваў лішніх рабочых, каб іх плату палажыць сабе ў кішэню. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жу́лік м разм Guner m -s, -, Sptzbube m -n, -n; Dieb m -(e)s, -e (злодзей)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Жу́лік ’дробны злодзей’ (ТСБМ), жульма́н ’тс’ (Сл. паўн.-зах.). Рус. жу́лик ’тс’, дыял. ’птушка з пароды кулікоў’, ’маленькі хлябок’, кастр. ’ножык’, уладз. ’чорнарабочы’, польск. žulik ’злодзей’, чэш. žulik ’махляр, шэльма’, балг. жульо ’дробны чалавек’ (< жуля ’церці’, БЕР, 1, 558). Даль (1, 547) звязваў жулить ’прысвойваць’ з жи́лить (параўн. бел. жыліць) ’тс’, жилиться ’быць скупым’. Гэта падтрымлівае Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 298. Праабражэнскі (1, 237), адзначыўшы жуль ’ножык’ і арг. афен. жулить ’рэзаць’ згадвае, што «некоторые производят от шулер». Фасмер (2, 65) дадае арг. рус. жулик ’вучань злачынца’ і ’ножык’, нерашуча параўноўвае з серб.-харв. жуљити ’драць скуру’, балг. жуля ’драпаць, церці, здзіраць’, славен. žúliti ’церці, жаваць’. Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

жу́лик жу́лік, -ка м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ара́п, ‑а, м.

Ашуканец, жулік.

•••

Браць на арапа гл. браць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

swindler [ˈswɪndlə] n. ашука́нец, жу́лік, махля́р

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

шахра́й, ‑я, м.

Разм. пагард. Жулік, чалавек, які любіць пажывіцца за кошт іншых.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)