жада́ючы, -ага, мн. -ыя, -ых, м.

Ахвотнік.

На экскурсію многа жадаючых.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

жада́ючы

дзеепрыметнік, незалежны стан, цяперашні час, незакончанае трыванне

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. жада́ючы жада́ючая жада́ючае жада́ючыя
Р. жада́ючага жада́ючай
жада́ючае
жада́ючага жада́ючых
Д. жада́ючаму жада́ючай жада́ючаму жада́ючым
В. жада́ючы
жада́ючага
жада́ючую жада́ючае жада́ючыя
Т. жада́ючым жада́ючай
жада́ючаю
жада́ючым жада́ючымі
М. жада́ючым жада́ючай жада́ючым жада́ючых

Крыніцы: krapivabr2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

жада́ючы

1. прич. жела́ющий;

2. в знач. сущ. жела́ющий;

3. деепр. жела́я

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

жада́ючы,

1. ‑ая, ‑ае. Дзеепрым. незал. цяпер. ад жадаць.

2. у знач. наз. жада́ючы, ‑ага, м. Той, хто жадае атрымаць што‑н., прыняць удзел у чым‑н. Перад смерцю Фрык завяшчаў, каб яго музей маглі бясплатна наведваць усе жадаючыя. Новікаў. Пункт, куды накіроўвалі Жадаючых трапіць да партызан.., знаходзіўся кіламетраў за пяць ад праезджай дарогі... Лынькоў.

3. Дзеепрысл. незак. ад жадаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жада́ючы Wünschende m (sub) -n, -n, Interessnt m -en, -en; гл. ахвочы

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

вы́скачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, м. і ж. (разм.).

Чалавек, які, жадаючы выслужыцца, паказаць сябе, ва ўсё ўмешваецца, які заняў прыметнае грамадскае становішча не па заслугах.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

жада́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. жада́ю жада́ем
2-я ас. жада́еш жада́еце
3-я ас. жада́е жада́юць
Прошлы час
м. жада́ў жада́лі
ж. жада́ла
н. жада́ла
Загадны лад
2-я ас. жада́й жада́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час жада́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ГАЙД-ПАРК, Хайд-парк (Hyde Park),

адзін з буйнейшых паркаў Лондана. Разам з прылеглым да яго Кенсінгтан-гардэнс займае пл. 249 га. У 1648—49 месцазнаходжанне лагера рэв. арміі О.Кромвеля. У сярэдзіне 17 ст. адкрыты для шырокай публікі. З 19 ст. традыцыйнае месца правядзення паліт. мітынгаў і сходаў. У паўн.-ўсх. ч. парку знаходзіцца «вугал прамоўцы», вядомы як месца вольных прамоў, дзе кожны жадаючы можа выказацца.

т. 4, с. 437

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

змо́ўшчык, ‑а, м.

Удзельнік якой‑н. змовы. Міхалка становіцца змоўшчыкам і пасобнікам кулака, жадаючы мець ад гэтага як мага больш карысці. Барсток.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рызыка́нцік, ‑а, м.

Памянш.-зневаж. да рызыкант. Жадаючы перавесці размову на другую тэму, Сцяпан Захаравіч загаварыў: — А таму рызыканціку я камандзіроўку падпісаў... Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)