дэманстрава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны; зак. і незак.

1. Прыняць (прымаць) удзел у масавым шэсці для выказвання сваіх поглядаў.

Д. па вуліцы горада.

2. каго-што. Паказаць (паказваць) наглядным спосабам.

Д. новы кінафільм.

|| зак. таксама прадэманстрава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дэманстрава́ць

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. дэманстру́ю дэманстру́ем
2-я ас. дэманстру́еш дэманстру́еце
3-я ас. дэманстру́е дэманстру́юць
Прошлы час
м. дэманстрава́ў дэманстрава́лі
ж. дэманстрава́ла
н. дэманстрава́ла
Загадны лад
2-я ас. дэманстру́й дэманстру́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час дэманстру́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

дэманстрава́ць

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. дэманстру́ю дэманстру́ем
2-я ас. дэманстру́еш дэманстру́еце
3-я ас. дэманстру́е дэманстру́юць
Прошлы час
м. дэманстрава́ў дэманстрава́лі
ж. дэманстрава́ла
н. дэманстрава́ла
Загадны лад
2-я ас. дэманстру́й дэманстру́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час дэманстрава́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

дэманстрава́ць сов. и несов. демонстри́ровать

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дэманстрава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак.

1. Прымаць удзел у дэманстрацыі (у 1 знач.). Сымон Чуйка тады, калі была дэманстрацыя ў гарадку, таксама быў там. Ён дэманстраваў разам з усімі. Чорны.

2. што. Паказваць што‑н. публічна, наглядным спосабам. Дэманстраваць новы кінафільм. Дэманстраваць свае дасягненні на выстаўцы. □ Давялося з вобласці запрасіць лектараў, якія адразу ж перад людзьмі дэманстравалі працэс абнаўлення абразоў, растлумачвалі недарэчнасць боскіх пісьмаў. Сабаленка. // Знарок падкрэсліваць, выстаўляць напаказ што‑н. Калі паміж Васілём і Аўгінняю вынікалі нелады, Аўгіння на злосць Васілю, сумыслу дэманстравала сваю прывязанасць да Алесі. Колас. Міхал зразумеў, што тут яму не рады, баяцца яго і нават дэманструюць сваю непрыязнасць. Карпаў.

3. што. Сведчыць пра што‑н., паказваць сабой на што‑н. Дзяржаўны бюджэт Савецкага Саюза наглядна дэманструе перавагі сацыялістычнай сістэмы гаспадаркі перад капіталістычнай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дэманстрава́ць

1. demonstreren vt, vi;

2. (паказваць) vrführen vt, zigen vt, demonstreren vt; zur Schau stllen (выстаўляць);

дэманстрава́ць фільм inen Film vrführen

3. вайск. vrtäuschen vt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

дэманстрава́ць

(лац. demonstrare)

1) прымаць удзел у дэманстрацыі 1;

2) паказваць што-н. публічна, наглядным спосабам (напр. д. дасягненні);

3) знарок падкрэсліваць, выстаўляць напаказ што-н. (напр. д. сваю зацікаўленасць).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

прадэманстрава́ць гл. дэманстраваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

демонстри́ровать сов. и несов. дэманстрава́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дэманстрава́цца, ‑руецца; незак.

Зал. да дэманстраваць (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)