дэлега́тка

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. дэлега́тка дэлега́ткі
Р. дэлега́ткі дэлега́так
Д. дэлега́тцы дэлега́ткам
В. дэлега́тку дэлега́так
Т. дэлега́ткай
дэлега́ткаю
дэлега́ткамі
М. дэлега́тцы дэлега́тках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

дэлега́тка ж. делега́тка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дэлега́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Жан. да дэлегат.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дэлега́т, -а, Ма́це, мн. -ы, -аў, м.

Выбраны або прызначаны прадстаўнік якой-н. арганізацыі, установы, калектыву на сход, канферэнцыю, з’езд і пад.

|| ж. дэлега́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. дэлега́цкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

делега́тка дэлега́тка, -кі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

delegatka

ж. дэлегатка

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

delegate

1. [ˈdelɪgət]

n.

дэлега́т -а m., дэлега́тка f.; прадстаўні́к -а́ m., прадстаўні́ца f.

2. [ˈdelɪgeɪt]

v.

1) пасыла́ць або́ прызнача́ць каго́ дэлега́там, дэлегава́ць

2) перадава́ць паўнамо́цтвы

3) даруча́ць

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

ГЕРА́СІМАЎ Сяргей Васілевіч

(26.9.1885, г. Мажайск, Расія — 20.4.1964),

рускі жывапісец. Нар. мастак СССР (1958), правадз. чл. АМ СССР (1947), д-р мастацтвазнаўства (1956), праф. (1931). Вучыўся ў Строганаўскім вучылішчы (1901—07) і Маскоўскім вучылішчы жывапісу, скульптуры і дойлідства (1907—12) у С.В.Іванава і К.А.Каровіна. Пісаў простыя па кампазіцыі, стрыманыя па каларыце партрэты («Сялянка з пеўнем», 1924, «Калгасны вартаўнік», 1933), гіст. палотны («Клятва сібірскіх партызан», 1933, «Маці партызана», 1943—50), жанравыя карціны («Калгаснае свята», 1937), пейзажы; ілюстрацыі да твораў М.А.Някрасава, М.Горкага і інш. Ленінская прэмія 1966. У Нац. маст. музеі Беларусі 6 работ Герасімава, сярод якіх «Сялянка-дэлегатка», 1935, «Ранняя вясна», 1956, «Мажайск. Масква-рака», 1960, і інш.

т. 5, с. 170

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)