дэкарыраваны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. дэкарыраваны дэкарыраваная дэкарыраванае дэкарыраваныя
Р. дэкарыраванага дэкарыраванай
дэкарыраванае
дэкарыраванага дэкарыраваных
Д. дэкарыраванаму дэкарыраванай дэкарыраванаму дэкарыраваным
В. дэкарыраваны
дэкарыраванага
дэкарыраваную дэкарыраванае дэкарыраваныя
Т. дэкарыраваным дэкарыраванай
дэкарыраванаю
дэкарыраваным дэкарыраванымі
М. дэкарыраваным дэкарыраванай дэкарыраваным дэкарыраваных

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

дэкары́раваны

дзеепрыметнік, залежны стан, прошлы час, незакончанае трыванне

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. дэкары́раваны дэкары́раваная дэкары́раванае дэкары́раваныя
Р. дэкары́раванага дэкары́раванай
дэкары́раванае
дэкары́раванага дэкары́раваных
Д. дэкары́раванаму дэкары́раванай дэкары́раванаму дэкары́раваным
В. дэкары́раваны
дэкары́раванага
дэкары́раваную дэкары́раванае дэкары́раваныя
дэкары́раваных
Т. дэкары́раваным дэкары́раванай
дэкары́раванаю
дэкары́раваным дэкары́раванымі
М. дэкары́раваным дэкары́раванай дэкары́раваным дэкары́раваных

Кароткая форма: дэкары́равана.

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

дэкары́раваны

дзеепрыметнік, залежны стан, прошлы час, закончанае трыванне

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. дэкары́раваны дэкары́раваная дэкары́раванае дэкары́раваныя
Р. дэкары́раванага дэкары́раванай
дэкары́раванае
дэкары́раванага дэкары́раваных
Д. дэкары́раванаму дэкары́раванай дэкары́раванаму дэкары́раваным
В. дэкары́раваны
дэкары́раванага
дэкары́раваную дэкары́раванае дэкары́раваныя
дэкары́раваных
Т. дэкары́раваным дэкары́раванай
дэкары́раванаю
дэкары́раваным дэкары́раванымі
М. дэкары́раваным дэкары́раванай дэкары́раваным дэкары́раваных

Кароткая форма: дэкары́равана.

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

дэкары́раваны декори́рованный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

декори́рованный дэкары́раваны;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

фо́льга, ‑і, ДМ фользе, ж.

1. Вельмі тонкі металічны ліст, які выкарыстоўваецца для ўпакоўкі харчовых прадуктаў і ў радзе вытворчасцей. Алюмініевая фольга. // Выраб, упрыгожанне з такіх лістоў. Гэта быў звычайны, грузавік, спецыяльна дэкарыраваны гірляндамі, кветкамі і срэбранай фольгай. «ЛіМ».

2. Спец. У паліграфіі — тонкая папера, пакрытая металічным парашком, якая ўжываецца для ціснення пераплётаў.

[Польск. folga ад лац. folium — ліст.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

РО́СКІ ТРО́ІЦКІ КАСЦЁЛ,

помнік архітэктуры класіцызму ў г.п. Рось Ваўкавыскага р-на Гродзенскай вобл. Пабудаваны ў 1801 з цэглы. У 1908 на ПдУ ад касцёла пастаўлена 2-ярусная мураваная званіца. Храм прамавугольны ў плане, з крыху выступаючым трансептам і паўцыркульнай апсідай. Гал. (паўд.) фасад завершаны трыгліфным фрызам з развітым карнізам, над якім атыкавы франтон з паўкруглым аконным праёмам у тымпане. Бакавыя фасады дэкарыраваны рустоўкай і завершаны прафіляваным карнізам. На сценах, скляпеннях асн. аб’ёму і алтарнай ч. жывапісныя кампазіцыі на біблейскія тэмы і дэкар.-арх. размалёўка, якая стварае ілюзорнае ўяўленне прасторы. Драўляны разны алтар 2-ярусны, расчлянёны калонамі карынфскага ордэра, дэкарыраваны накладной пазалочанай разьбой і скульптурай. Захаваўся абраз 17 ст. «Маці Божая з дзіцем» (перанесены з капліцы в. Мачульна ў 1945).

В.​В.​Церашчатава, Т.​І.​Чарняўская.

Роскі Троіцкі касцёл.
Роскі Троіцкі касцёл. Фрагмент галоўнага алтара.

т. 13, с. 408

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АРША́НСКАЯ ІЛЬІ́НСКАЯ ЦАРКВА́,

помнік архітэктуры псеўдарускага стылю. Пабудавана ў 1880 у Оршы на месцы царквы 1460 на левым беразе Дняпра.

Храм крыжова-купальнай кампазіцыі з 5-граннай апсідай і шатровай званіцай. Фасады дэкарыраваны філёнгамі, раскрапоўкамі, карнізамі, какошнікамі. Цэнтр. частка асн. аб’ёму завершана купалам. Тэр. царквы абнесена каменнай агароджай з брамай, вуглавымі вежамі і контрфорсамі.

Аршанская Ільінская царква.

т. 1, с. 539

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МІ́НСКАЯ ПЕТРАПА́ЎЛАЎСКАЯ ЦАРКВА,

помнік архітэктуры з элементамі рэнесансу ў Мінску. Пабудавана ў пач. 17 ст. разам з Мінскім Петрапаўлаўскім манастыром правасл. брацтвам на скрыжаванні вуліц Нямігі і Ракаўскай. У 1793—95 адрамантавана і перайменавана ў Кацярынінскую (вядома і пад назвай Жоўтая), У 1870—71 перабудавана (зменены завяршэнні 2 вежаў на гал. фасадзе). Перабудовы былі і ў 1-й пал. 20 ст. (зняты купал, зроблена прыбудова). Мураваная 3-нефавая 6-стаўповая базіліка з 5-граннай апсідай і 2 вежамі. Гал. фасад 3-часткавы: цэнтр. ч. завершана высокім трохвугольным франтонам, над уваходам вял. паўцыркульнае акно; 2 бакавыя ч. дэкарыраваны неглыбокімі нішамі паўцыркульнага і прамавугольнага абрысу, фланкіраваны 3-яруснымі вежамі-званіцамі, якія завершаны шлемападобнымі купаламі. Над апсідай — франтон асн. аб’ёму з люкарнай. Бакавыя фасады дэкарыраваны высокімі пілястрамі, паміж імі ў неглыбокіх нішах спараныя паўцыркульныя аконныя праёмы. Сцены завершаны тонкапрафіляваным карнізам. Побач з царквой захаваўся царк. дом 19 ст. Храм пашкоджаны ў Вял. Айч. вайну. У 1972—79 рэстаўрыраваны.

Т.​І.​Чарняўская.

Мінская Петрапаўлаўская царква.

т. 10, с. 427

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВІ́ЦЕБСКАГА ДУХО́ЎНАГА ВУЧЫ́ЛІШЧА БУДЫ́НАК,

помнік архітэктуры неакласіцызму. Пабудаваны ў Віцебску ў 1890 (арх. А.​Кляменцьеў). Мураваны 3-павярховы Г-падобны ў плане будынак. Гал. і бакавыя фасады вылучаны 3 рызалітамі з трохвугольнымі франтонамі ў завяршэнні; іх паверхні багата дэкарыраваны рустыкай, паўцыркульнымі нішамі, канелюраванымі калонкамі і інш. Цяпер у будынку маст.-графічны ф-т Віцебскага пед. ун-та і інш. ўстановы.

Т.​І.​Чарняўская.

Віцебскага духоўнага вучылішча будынак.

т. 4, с. 213

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)