дэдукты́ўны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. дэдукты́ўны дэдукты́ўная дэдукты́ўнае дэдукты́ўныя
Р. дэдукты́ўнага дэдукты́ўнай
дэдукты́ўнае
дэдукты́ўнага дэдукты́ўных
Д. дэдукты́ўнаму дэдукты́ўнай дэдукты́ўнаму дэдукты́ўным
В. дэдукты́ўны (неадуш.)
дэдукты́ўнага (адуш.)
дэдукты́ўную дэдукты́ўнае дэдукты́ўныя (неадуш.)
дэдукты́ўных (адуш.)
Т. дэдукты́ўным дэдукты́ўнай
дэдукты́ўнаю
дэдукты́ўным дэдукты́ўнымі
М. дэдукты́ўным дэдукты́ўнай дэдукты́ўным дэдукты́ўных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

дэдукты́ўны лог. дедукти́вный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дэдукты́ўны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да дэдукцыі, заснаваны на дэдукцыі. Дэдуктыўны метад. Дэдуктыўны аналіз.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дэдукты́ўны deduktv, hrleitend;

дэдукты́ўны вы́вад deduktver [-vər] Schluss

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

дэду́кцыя, -і, ж.

Спосаб разважання ад агульных палажэнняў да прыватных вывадаў.

|| прым. дэдукты́ўны, -ая, -ае.

Д. метад.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дэдукты́ўны

(ад дэдукцыя)

які карыстаецца метадам дэдукцыі, заснаваны на дэдукцыі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ло́гіка-дэдукты́ўны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ло́гіка-дэдукты́ўны ло́гіка-дэдукты́ўная ло́гіка-дэдукты́ўнае ло́гіка-дэдукты́ўныя
Р. ло́гіка-дэдукты́ўнага ло́гіка-дэдукты́ўнай
ло́гіка-дэдукты́ўнае
ло́гіка-дэдукты́ўнага ло́гіка-дэдукты́ўных
Д. ло́гіка-дэдукты́ўнаму ло́гіка-дэдукты́ўнай ло́гіка-дэдукты́ўнаму ло́гіка-дэдукты́ўным
В. ло́гіка-дэдукты́ўны (неадуш.)
ло́гіка-дэдукты́ўнага (адуш.)
ло́гіка-дэдукты́ўную ло́гіка-дэдукты́ўнае ло́гіка-дэдукты́ўныя (неадуш.)
ло́гіка-дэдукты́ўных (адуш.)
Т. ло́гіка-дэдукты́ўным ло́гіка-дэдукты́ўнай
ло́гіка-дэдукты́ўнаю
ло́гіка-дэдукты́ўным ло́гіка-дэдукты́ўнымі
М. ло́гіка-дэдукты́ўным ло́гіка-дэдукты́ўнай ло́гіка-дэдукты́ўным ло́гіка-дэдукты́ўных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

абстра́ктна-дэдукты́ўны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. абстра́ктна-дэдукты́ўны абстра́ктна-дэдукты́ўная абстра́ктна-дэдукты́ўнае абстра́ктна-дэдукты́ўныя
Р. абстра́ктна-дэдукты́ўнага абстра́ктна-дэдукты́ўнай
абстра́ктна-дэдукты́ўнае
абстра́ктна-дэдукты́ўнага абстра́ктна-дэдукты́ўных
Д. абстра́ктна-дэдукты́ўнаму абстра́ктна-дэдукты́ўнай абстра́ктна-дэдукты́ўнаму абстра́ктна-дэдукты́ўным
В. абстра́ктна-дэдукты́ўны (неадуш.)
абстра́ктна-дэдукты́ўнага (адуш.)
абстра́ктна-дэдукты́ўную абстра́ктна-дэдукты́ўнае абстра́ктна-дэдукты́ўныя (неадуш.)
абстра́ктна-дэдукты́ўных (адуш.)
Т. абстра́ктна-дэдукты́ўным абстра́ктна-дэдукты́ўнай
абстра́ктна-дэдукты́ўнаю
абстра́ктна-дэдукты́ўным абстра́ктна-дэдукты́ўнымі
М. абстра́ктна-дэдукты́ўным абстра́ктна-дэдукты́ўнай абстра́ктна-дэдукты́ўным абстра́ктна-дэдукты́ўных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ГІПАТЭ́ТЫКА-ДЭДУКТЫ́ЎНЫ МЕ́ТАД,

метад навуковага пазнання і разважанняў, заснаваны на вывядзенні (дэдукцыі) заключэнняў з гіпотэз і інш. пасылак, сапраўднае значэнне якіх невядома. Выкарыстанне гіпатэтыка-дэдуктыўнага метаду звязана з шэрагам інш. метадалагічных аперацый: супастаўленнем фактаў, пераглядам існуючых паняццяў, утварэннем новых паняццяў, узгадненнем гіпотэз з інш. тэарэт. палажэннямі і г.д. Падобнага роду разважанні ўпершыню пачалі выкарыстоўваць у ант. філасофіі. У навук. пазнанні гэты метад атрымаў развіццё ў 17—18 ст. Ён выкарыстаны ў механіцы, у даследаваннях Г.Галілея. Тэорыя механікі І.Ньютана — гіпатэтыка-дэдуктыўная сістэма, пасылкамі якой служаць асн. законы руху. Паводле тыпу пасылак гіпатэтыка-дэдуктыўны метад падзяляецца на: разважанні, пасылкамі якіх з’яўляюцца гіпотэзы і эмпірычныя абагульненні; гіпатэтыка-дэдуктыўныя вывады, засн. на пасылках, што супярэчаць дакладна ўстаноўленым фактам ці тэарэт. прынцыпам; разважанні, пасылкамі якіх служаць сцвярджэнні, што супярэчаць прынятым думкам і перакананням. З лагічнага пункту погляду гіпатэтыка-дэдуктыўная сістэма ўяўляе сабой іерархію гіпотэз, ступень абстрактнасці і агульнасці якіх павялічваецца з аддаленнем ад эмпірычнага базісу. Гіпатэтыка-дэдуктыўны метад дае магчымасць даследаваць структуру і ўзаемасувязь не толькі паміж гіпотэзамі рознага ўзроўню, але і характар іх пацвярджэння эмпірычнымі дадзенымі. Разнавіднасцю гіпатэтыка-дэдуктыўнага метаду можна лічыць матэм. гіпотэзу, якая выкарыстоўваецца як эўрыстычны сродак для адкрыцця заканамернасцей у прыродазнаўстве.

Літ.:

Меркулов И.П. Гипотетико-дедуктивная модель и развитие научного знания. М., 1980;

Подкорытов Г.А. О природе научного метода. Л., 1988.

В.В.Краснова.

т. 5, с. 254

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

дедукти́вный лог. дэдукты́ўны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)