Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
диурети́ческийдыўрэты́чны.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
дыурэты́чны
прыметнік, адносны
адз.
мн.
м.
ж.
н.
-
Н.
дыурэты́чны
дыурэты́чная
дыурэты́чнае
дыурэты́чныя
Р.
дыурэты́чнага
дыурэты́чнай дыурэты́чнае
дыурэты́чнага
дыурэты́чных
Д.
дыурэты́чнаму
дыурэты́чнай
дыурэты́чнаму
дыурэты́чным
В.
дыурэты́чны (неадуш.) дыурэты́чнага (адуш.)
дыурэты́чную
дыурэты́чнае
дыурэты́чныя (неадуш.) дыурэты́чных (адуш.)
Т.
дыурэты́чным
дыурэты́чнай дыурэты́чнаю
дыурэты́чным
дыурэты́чнымі
М.
дыурэты́чным
дыурэты́чнай
дыурэты́чным
дыурэты́чных
Іншыя варыянты:
дыўрэты́чны.
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
АРТЫШО́К (Cynara),
род кветкавых раслін сям. астравых. Каля 12 відаў. Пашыраны ў Міжземнамор’і і на Канарскіх а-вах. У культуры 2 блізкія віды — артышок кардон, або іспанскі (C. cardunculus), і сапраўдны, або калючы (C. scolymus). Як харч., кармавыя і дэкар. расліны вырошчваюць у Паўд. Еўропе, на Пд Расіі, на Украіне. На Беларусі артышок сапраўдны ёсць у калекцыі Цэнтр.бат. сада АН. Размнажаюць насеннем і атожылкамі. У сярэдняй паласе вырошчваюць як аднагадовую культуру расадным метадам.
Шматгадовыя травяністыя расліны. Сцябло галінастае, прамое, выш. 0,5—1 м. Лісце буйное, лопасцевае або перыстарассечанае. Трубчастыя фіялетавыя, сінія або белыя кветкі сабраны ў буйны кошык дыям. да 10 см. Сакавітыя нераскрытыя кошыкі з мясістым кветаложам (маюць да 3% бялку, 7—15% вугляводаў, 3—11 мг% вітаміну С, 0,4 мг% караціну, вітаміны B1 і B2, правітамін артышок, цукар, інулін), ачышчаныя чаранкі, галоўныя жылкі лісця і карані спажываюць вараныя і кансерваваныя (далікатэсная страва). У насенні каля 30% тлушчу, прыдатнае на корм птушкам. Стымулявальны і дыўрэтычнылек. сродак; ужываюць пры дыябеце, атэрасклерозе, хваробах печані; плады — проціяддзе опіуму.