Дысперсныя сістэмы 2/29; 4/331—332, 593; 5/271; 8/375; 9/465; 11/455
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫСПЕ́РСНЫЯ ФАРБАВА́ЛЬНІКІ,
нерастваральныя ў вадзе арган. фарбавальнікі, якія выкарыстоўваюць у выглядзе высокадысперсных водных суспензій (памер часцінак 1—2 мкм). Па хім. будове пераважна азафарбавальнікі і антрахінонавыя фарбавальнікі. Выпускаюць у выглядзе тонкадысперсных парашкоў, гранул ці ў вадкай форме (у т. л. паст). Выкарыстоўваюць для афарбоўкі поліэфірных, поліамідных, ацэтатных валокнаў.
т. 6, с. 296
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫСПЕ́РСНЫЯ СІСТЭ́МЫ,
мікрагетэрагенныя сістэмы з 2 (ці больш) фаз з вельмі развітай паверхняй падзелу паміж імі. Маюць лішак свабоднай энергіі, павышаную хім., часам біял. актыўнасць, і, як правіла, тэрмадынамічна няўстойлівыя. Уласцівасці Д.с. вывучае калоідная хімія. Д.с. вельмі пашыраны ў прыродзе (горныя пароды, глебы, грунты, туманы, воблакі, атм. ападкі, раслінныя і жывёльныя тканкі).
У Д.с. адна з фаз утварае неперарыўнае дысперсійнае асяроддзе (ДА), у яго аб’ёме размеркавана дысперсная фаза (ДФ) у выглядзе дробных крышталікаў, кропель ці бурбалачак. Паводле дысперснасці (памеру часцінак ДФ) адрозніваюць грубадысперсныя (1 мкм і больш) і тонкадысперсныя ці калоідныя сістэмы (ад 1 нм да 1 мкм); паводле агрэгатнага стану ДА — аэрадысперсныя сістэмы (аэразолі), вадкадысперсныя (золі, суспензіі, пены, эмульсіі), цвёрдадысперсныя (шклопадобныя ці крышт. целы, напр., рубінавае шкло, мінералы тыпу апалу, пенаматэрыялы). Па інтэнсіўнасці малекулярнага ўзаемадзеяння паміж фазамі адрозніваюць ліяфільныя і ліяфобныя Д.с. (гл. Ліяфільнасць і ліяфобнасць). Ліяфільныя Д.с. тэрмадынамічна ўстойлівыя, утвараюцца самаадвольна ў выглядзе высокадысперсных сістэм (калоідных раствораў). Ліяфобныя сістэмы маюць тэндэнцыю да самаадвольнага ўзбуйнення часцінак ДФ (гл. Каагуляцыя, Каалесцэнцыя), таму яны існуюць толькі са стабілізатарамі — рэчывамі, якія адсарбіруюцца на паверхні падзелу фаз і ўтвараюць ахоўныя слаі, што перашкаджае збліжэнню часцінак. Д.с. бываюць бесструктурныя і структураваныя (напр., гелі). Утвараюцца ў выніку кандэнсацыі, калі зародкі, што ўзніклі ў гамагенным асяроддзі (перанасычаны раствор, пара, расплаў), не могуць расці неабмежавана, ці пры дыспергаванні.
Літ.:
Урьев Н.Б. Высококонцентрированные дисперсные системы. М., 1980;
Коагуляционные контакты в дисперсных системах. М., 1982.
У.С.Камароў.
т. 6, с. 296
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
дыспе́рсны
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
дыспе́рсны |
дыспе́рсная |
дыспе́рснае |
дыспе́рсныя |
| Р. |
дыспе́рснага |
дыспе́рснай дыспе́рснае |
дыспе́рснага |
дыспе́рсных |
| Д. |
дыспе́рснаму |
дыспе́рснай |
дыспе́рснаму |
дыспе́рсным |
| В. |
дыспе́рсны (неадуш.) дыспе́рснага (адуш.) |
дыспе́рсную |
дыспе́рснае |
дыспе́рсныя (неадуш.) дыспе́рсных (адуш.) |
| Т. |
дыспе́рсным |
дыспе́рснай дыспе́рснаю |
дыспе́рсным |
дыспе́рснымі |
| М. |
дыспе́рсным |
дыспе́рснай |
дыспе́рсным |
дыспе́рсных |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
кало́ідна-дыспе́рсны
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
кало́ідна-дыспе́рсны |
кало́ідна-дыспе́рсная |
кало́ідна-дыспе́рснае |
кало́ідна-дыспе́рсныя |
| Р. |
кало́ідна-дыспе́рснага |
кало́ідна-дыспе́рснай кало́ідна-дыспе́рснае |
кало́ідна-дыспе́рснага |
кало́ідна-дыспе́рсных |
| Д. |
кало́ідна-дыспе́рснаму |
кало́ідна-дыспе́рснай |
кало́ідна-дыспе́рснаму |
кало́ідна-дыспе́рсным |
| В. |
кало́ідна-дыспе́рсны (неадуш.) кало́ідна-дыспе́рснага (адуш.) |
кало́ідна-дыспе́рсную |
кало́ідна-дыспе́рснае |
кало́ідна-дыспе́рсныя (неадуш.) кало́ідна-дыспе́рсных (адуш.) |
| Т. |
кало́ідна-дыспе́рсным |
кало́ідна-дыспе́рснай кало́ідна-дыспе́рснаю |
кало́ідна-дыспе́рсным |
кало́ідна-дыспе́рснымі |
| М. |
кало́ідна-дыспе́рсным |
кало́ідна-дыспе́рснай |
кало́ідна-дыспе́рсным |
кало́ідна-дыспе́рсных |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
малекуля́рна-дыспе́рсны
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
малекуля́рна-дыспе́рсны |
малекуля́рна-дыспе́рсная |
малекуля́рна-дыспе́рснае |
малекуля́рна-дыспе́рсныя |
| Р. |
малекуля́рна-дыспе́рснага |
малекуля́рна-дыспе́рснай малекуля́рна-дыспе́рснае |
малекуля́рна-дыспе́рснага |
малекуля́рна-дыспе́рсных |
| Д. |
малекуля́рна-дыспе́рснаму |
малекуля́рна-дыспе́рснай |
малекуля́рна-дыспе́рснаму |
малекуля́рна-дыспе́рсным |
| В. |
малекуля́рна-дыспе́рсны (неадуш.) малекуля́рна-дыспе́рснага (адуш.) |
малекуля́рна-дыспе́рсную |
малекуля́рна-дыспе́рснае |
малекуля́рна-дыспе́рсныя (неадуш.) малекуля́рна-дыспе́рсных (адуш.) |
| Т. |
малекуля́рна-дыспе́рсным |
малекуля́рна-дыспе́рснай малекуля́рна-дыспе́рснаю |
малекуля́рна-дыспе́рсным |
малекуля́рна-дыспе́рснымі |
| М. |
малекуля́рна-дыспе́рсным |
малекуля́рна-дыспе́рснай |
малекуля́рна-дыспе́рсным |
малекуля́рна-дыспе́рсных |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
КАЛО́ІДНЫЯ СІСТЭ́МЫ,
гл. ў арт. Дысперсныя сістэмы.
т. 7, с. 478
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗО́ЛІ, калоідныя растворы,
высокадысперсныя калоідныя сістэмы з вадкім дысперсійным асяроддзем. Часцінкі дысперснай фазы маюць памер 10−7—10−5 см. Разам з малекуламі (іонамі) дысперсійнага асяроддзя, што акружаюць іх, яны ўтвараюць міцэлы, якія свабодна ўдзельнічаюць у броўнаўскім руху З. з водным дысперсійным асяроддзем наз. гідразолямі, з арган. асяроддзем — арганазолямі. У адпаведнасці з агульнай класіфікацыяй дысперсных сістэм падзяляюць на ліяфільныя і ліяфобныя (гл. Ліяфільнасць і ліяфобнасць). Ліяфільныя (напр., З. мыла, фарбавальнікаў, водныя растворы біяпалімераў) агрэгатыўна ўстойлівыя і тэрмадынамічна раўнаважныя. Ліяфобныя (напр., гідразолі плаціны, золата і інш. металаў) агрэгатыўна няўстойлівыя і нязначныя дабаўкі электралітаў прыводзяць да іх каагуляцыі. Пры каагуляцыі ліяфобныя З. ператвараюцца ў гелі. Цвёрдымі З. наз. дысперсныя сістэмы з размеркаванымі ў цвёрдай фазе найдрабнейшымі часцінкамі інш. цвёрдай фазы. Да іх адносяць некат. мінералы, у т. л. каштоўныя і паўкаштоўныя камяні, каляровае шкло (напр., рубінавае), эмалі.
Літ.:
Гл. пры арт. Дысперсныя сістэмы, Калоідная хімія.
У.С.Камароў.
т. 7, с. 105
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЛІ́НКА,
радовішча тугаплаўкіх глін у Столінскім р-не Брэсцкай вобл., за 1,8 км на ПдУ ад в. Глінка. Пластавы паклад утвораны азёрнымі адкладамі неагенавага ўзросту. Гліны шэрыя і цёмна-шэрыя, дысперсныя, пластычныя, тугаплаўкія, з лінзамі вогнетрывалых глін. Разведаныя запасы 4,8 млн. т, перспектыўныя 443 тыс. т. Карысная тоўшча магутнасцю 0,8—9,8, ускрыша 0,2—4,2 м.
А.Шчураў.
т. 5, с. 296
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ге́лі
(ад лац. gelo = застываю)
дысперсныя сістэмы, якія ўтвараюцца ў калоідных растворах пры паступовай каагуляцыі (напр. жэлацінавы студзень, сталярны клей).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)