ДЫСКРЭ́ТНАЯ СІСТЭ́МА,
тэхнічная (электронная ці інш.) сістэма, працэс функцыянавання якой характарызуецца канечным (ці бясконцым) дыскрэтным наборам станаў, змены якіх могуць адбывацца ў дыскрэтныя моманты часу (гл. Дыскрэтнасць). Напр., паслядоўнасць выпрабаванняў з некалькімі магчымымі зыходамі. Пры гэтым ролю часу выконвае нумар выпрабавання, ролю стану — нумар зыходу. Існуюць неперарыўныя сістэмы, якія таксама можна разглядаць як дыскрэтныя (напр., лічбавыя вымяральныя прылады): станы ўлічваюцца ў пэўныя (дыскрэтныя) моманты часу і іх лікавыя значэнні акругляюцца. Апісанне і даследаванне Д.с. выконваецца з дапамогай дыскрэтных Маркава ланцугоў, рознасных ураўненняў, стахастычных матрыц і інш. Пашыраны Д.с. аўтам. кіравання (гл. Аўтаматычнага кіравання тэорыя), апрацоўкі інфармацыі на ЭВМ, а таксама лічбавыя элементы выліч. тэхнікі, лічбавыя інтэгральныя схемы і інш. На Беларусі пытанні аналізу, сінтэзу, аўтаматызацыі праектавання Д.с. распрацоўваюць у Ін-це тэхн. кібернетыкі Нац. АН, БДУ, Бел. дзярж. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі, Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь, НВА «Інтэграл» і інш.
М.П.Савік.
т. 6, с. 293
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫСКРЭ́ТНАЯ МАТЭМА́ТЫКА,
раздзел матэматыкі, які вывучае ўласцівасці дыскрэтных структур (гл. Дыскрэтнасць). Частка Д.м., якая вывучае канечныя структуры (напр., канечныя групы, графы, машыны Цюрынга), наз. канечнай матэматыкай. У пашыраным сэнсе Д.м. падзяляецца на тэорыю лікаў, выліч. матэматыку, матэм. логіку, камбінаторны аналіз, а таксама новыя кірункі даследаванняў — тэорыю графаў, тэорыю кадзіравання, цэлалікавае праграмаванне, тэорыю аўтаматаў, раскладаў, ЭВМ, праграмавання і інш., у якіх аб’екты даследаванняў маюць дыскрэтны характар.
Элементы Д.м. ўзніклі ў глыбокай старажытнасці і развіваліся паралельна з інш. раздзеламі матэматыкі. Напр., тагачасныя тыповыя задачы, звязаныя з уласцівасцямі цэлых лікаў (вытокі лікаў тэорыі): адшуканне алгарытмаў складання і множання натуральных лікаў (Егіпет, 2-е тыс. да н.э.), задачы падсумавання і падзельнасці натуральных лікаў у піфагарэйскай школе (6 ст. да н.э.). На практыцы найчасцей адначасова прысутнічаюць уласцівасці неперарыўнасці і дыскрэтнасці, канечнасці і бясконцасці; пры рашэнні канкрэтных задач шырока выкарыстоўваецца прыём замены неперарыўнай мадэлі яе дыскрэтным аналагам. У Д.м. разам з пабудовай алгарытмаў рашэння асобных задач выяўляюцца пытанні алгарытмічнай вырашальнасці, ацэнкі вылічальнай складанасці алгарытмаў, выяўлення цяжкавырашальных задач і інш.
На Беларусі даследаванні па пытаннях Д.м. распачаты ў канцы 1950-х г. па ініцыятыве акад. Дз.А.Супруненкі і вядуцца ў Ін-тах матэматыкі і тэхн. кібернетыкі Нац. АН і БДУ.
Літ.:
Яблонский С.В. Введение в дискретную математику. М., 1979;
Рейнгольд Э., Нивергельт Ю.;
Део Н. Комбинаторные алгоритмы: Теория и практика: Пер. с англ. М., 1980;
Пападимитриу Х.Х., Стайглиц К. Комбинаторная оптимизация: Алгоритмы и сложность: Пер. с англ. М., 1985.
В.С.Танаеў.
т. 6, с. 293
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
дыскрэ́тны, ‑ая, ‑ае.
Які вызначаецца дыскрэтнасцю.
•••
Дыскрэтная матэматыка гл. матэматыка.
[Лац. discretus — раздзелены, перарваны.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
матэма́тыка ж. матема́тика;
○ дыскрэ́тная м. — дискре́тная матема́тика
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
дыскрэ́тны
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
дыскрэ́тны |
дыскрэ́тная |
дыскрэ́тнае |
дыскрэ́тныя |
| Р. |
дыскрэ́тнага |
дыскрэ́тнай дыскрэ́тнае |
дыскрэ́тнага |
дыскрэ́тных |
| Д. |
дыскрэ́тнаму |
дыскрэ́тнай |
дыскрэ́тнаму |
дыскрэ́тным |
| В. |
дыскрэ́тны (неадуш.) дыскрэ́тнага (адуш.) |
дыскрэ́тную |
дыскрэ́тнае |
дыскрэ́тныя (неадуш.) дыскрэ́тных (адуш.) |
| Т. |
дыскрэ́тным |
дыскрэ́тнай дыскрэ́тнаю |
дыскрэ́тным |
дыскрэ́тнымі |
| М. |
дыскрэ́тным |
дыскрэ́тнай |
дыскрэ́тным |
дыскрэ́тных |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
матэма́тыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.
Навука аб колькасных суадносінах і прасторавых формах навакольнага свету. Элементарная матэматыка. Вышэйшая матэматыка.
•••
Дыскрэтная матэматыка — матэматыка, заснаваная на вывучэнні дыскрэтных велічынь.
[Грэч. mathēmatikē, ад máthēma — навука, веды.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ана́лага-дыскрэ́тны
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
ана́лага-дыскрэ́тны |
ана́лага-дыскрэ́тная |
ана́лага-дыскрэ́тнае |
ана́лага-дыскрэ́тныя |
| Р. |
ана́лага-дыскрэ́тнага |
ана́лага-дыскрэ́тнай ана́лага-дыскрэ́тнае |
ана́лага-дыскрэ́тнага |
ана́лага-дыскрэ́тных |
| Д. |
ана́лага-дыскрэ́тнаму |
ана́лага-дыскрэ́тнай |
ана́лага-дыскрэ́тнаму |
ана́лага-дыскрэ́тным |
| В. |
ана́лага-дыскрэ́тны (неадуш.) ана́лага-дыскрэ́тнага (адуш.) |
ана́лага-дыскрэ́тную |
ана́лага-дыскрэ́тнае |
ана́лага-дыскрэ́тныя (неадуш.) ана́лага-дыскрэ́тных (адуш.) |
| Т. |
ана́лага-дыскрэ́тным |
ана́лага-дыскрэ́тнай ана́лага-дыскрэ́тнаю |
ана́лага-дыскрэ́тным |
ана́лага-дыскрэ́тнымі |
| М. |
ана́лага-дыскрэ́тным |
ана́лага-дыскрэ́тнай |
ана́лага-дыскрэ́тным |
ана́лага-дыскрэ́тных |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
ДЫСКРЭ́ТНАСЦЬ (ад лац. discretus раздзелены, перарывісты),
раздзеленасць, перарыўнасць у прасторы і часе; процілегласць неперарыўнасці. Напр., сістэма цэлых лікаў (у процілегласць сістэме рэчаісных лікаў) — дыскрэтная. У фізіцы Д. азначае перарыўнасць будовы матэрыі (яе атамістычнасць), а таксама перарыўны квантавы характар працэсаў паглынання і выпрамянення энергіі ў атамах і малекулах. Д. некат. фіз. велічыні — змяненне яе значэнняў, што адбываюцца праз пэўныя прамежкі часу (скачкамі). Гл. таксама Неперарыўнасць і перарыўнасць.
т. 6, с. 293
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
квант
(ням. Quant, ад лац. quantum = колькі)
найменшая колькасць, на якую можа змяняцца дыскрэтная па сваёй прыродзе фізічная велічыня (дзеянне, энергія і інш.).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ПОЛІСТЫРО́Л,
сінтэтычны тэрмапластычны палімер, прадукт полімерызацыі стыролу, [—CH2C(C6H5)H—]n, мал. м. (25—35)∙104.
Цвёрдае шклопадобнае рэчыва, шчыльн. 1050 кг/м³, т-ра шклавання 93 °C. Раствараецца ва ўласным манамеры, араматычных вуглевадародах, ацэтоне. Устойлівы да ўздзеяння шчолачаў і кіслот (акрамя канцэнтраванай азотнай і ледзяной воцатнай), радыеактыўных выпрамяненняў. Лёгка перапрацоўваецца, добра афарбоўваецца ў масе, выдатны дыэлектрык, крохкі, мае нізкую цеплаўстойлівасць. Больш цеплаўстойлівыя і менш крохкія супалімеры стыролу; у прам-сці найб. пашыраны П. ударатрывалы — тэрмапластычны матэрыял з 2-фазнай структурай (бесперапынная фаза — П., дыскрэтная фаза — каўчук) і АБС-пластык. Выкарыстоўваюць у вытв-сці пенапластаў, карпусоў радыё- і тэлеапаратуры, дэталей для аўтамабіляў, для вырабу тавараў шырокага ўжытку (цацкі, посуд разавага выкарыстання і інш.).
М.Р.Пракапчук.
т. 12, с. 477
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)