ды́нька

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. ды́нька ды́нькі
Р. ды́нькі ды́нек
Д. ды́ньцы ды́нькам
В. ды́ньку ды́нькі
Т. ды́нькай
ды́нькаю
ды́нькамі
М. ды́ньцы ды́ньках

Крыніцы: piskunou2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ДЫ́НЬКА ў архітэктуры,

дэкаратыўная дэталь (патаўшчэнне) слупоў, калонак, ліштваў акон і дзвярных парталаў. Мае круглую або крыху падоўжаную (дынепадобную) форму. Была пашырана ў рус. мураванай архітэктуры 15—17 ст., у драўляным дойлідстве — да канца 18 ст. На Беларусі сустракаецца пераважна ў пабудовах 19 — пач. 20 ст. стыляў псеўдарускага і мадэрн (будынак Пазямельна-сялянскага банка ў Віцебску, Пакроўская царква ў Гродне і інш.).

Дынькі на фасадах былога Пазямельна-сялянскага банка ў Віцебску (уверсе) і Пакроўскай царквы ў Гродне.

т. 6, с. 287

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ды́ня, -і, мн. -і, дынь, ж.

Травяністая расліна сямейства гарбузовых з паўзучым сцяблом, а таксама яе круглы або авальны салодкі плод.

|| памянш. ды́нька, -і, ДМ -ньцы, мн. -і, -нек, ж.

|| прым. ды́нны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

melonik

м.

1. дынька;

2. кацялок (капялюш)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)