дынамі́чна

прыслоўе, утворана ад прыметніка

станоўч. выш. найвыш.
дынамі́чна дынамі́чней -

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

дынамі́чна нареч. динами́чно

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дынамі́чна-асіметры́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. дынамі́чна-асіметры́чны дынамі́чна-асіметры́чная дынамі́чна-асіметры́чнае дынамі́чна-асіметры́чныя
Р. дынамі́чна-асіметры́чнага дынамі́чна-асіметры́чнай
дынамі́чна-асіметры́чнае
дынамі́чна-асіметры́чнага дынамі́чна-асіметры́чных
Д. дынамі́чна-асіметры́чнаму дынамі́чна-асіметры́чнай дынамі́чна-асіметры́чнаму дынамі́чна-асіметры́чным
В. дынамі́чна-асіметры́чны (неадуш.)
дынамі́чна-асіметры́чнага (адуш.)
дынамі́чна-асіметры́чную дынамі́чна-асіметры́чнае дынамі́чна-асіметры́чныя (неадуш.)
дынамі́чна-асіметры́чных (адуш.)
Т. дынамі́чна-асіметры́чным дынамі́чна-асіметры́чнай
дынамі́чна-асіметры́чнаю
дынамі́чна-асіметры́чным дынамі́чна-асіметры́чнымі
М. дынамі́чна-асіметры́чным дынамі́чна-асіметры́чнай дынамі́чна-асіметры́чным дынамі́чна-асіметры́чных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

дынамі́чнао́лькасны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. дынамі́чнао́лькасны дынамі́чнао́лькасная дынамі́чнао́лькаснае дынамі́чнао́лькасныя
Р. дынамі́чнао́лькаснага дынамі́чнао́лькаснай
дынамі́чнао́лькаснае
дынамі́чнао́лькаснага дынамі́чнао́лькасных
Д. дынамі́чнао́лькаснаму дынамі́чнао́лькаснай дынамі́чнао́лькаснаму дынамі́чнао́лькасным
В. дынамі́чнао́лькасны (неадуш.)
дынамі́чнао́лькаснага (адуш.)
дынамі́чнао́лькасную дынамі́чнао́лькаснае дынамі́чнао́лькасныя (неадуш.)
дынамі́чнао́лькасных (адуш.)
Т. дынамі́чнао́лькасным дынамі́чнао́лькаснай
дынамі́чнао́лькаснаю
дынамі́чнао́лькасным дынамі́чнао́лькаснымі
М. дынамі́чнао́лькасным дынамі́чнао́лькаснай дынамі́чнао́лькасным дынамі́чнао́лькасных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

БІЯЛАГІ́ЧНЫ О́ПТЫМУМ,

1) спрыяльныя ўмовы, у якіх від мае найб. жыццяздольнасць (рост, развіццё, размнажэнне). Адрозніваюць тэмпературныя, кіслародныя, светлавыя і інш. зоны біялагічнага оптымуму. Віды пры біялагічным оптымуме маюць выйгрыш пры міжвідавых адносінах і ў прыстасаванні да абіятычных фактараў.

2) Умовы, у якіх дадзенае згуртаванне мае перавагу перад іншымі.

3) Дынамічна-балансавае спалучэнне экалагічных фактараў, што забяспечвае ва ўмовах іх натуральных цыклічных ваганняў прыродную раўнавагу ў клімаксавай экасістэме або накіроўвае працэс у бок утварэння клімаксу. Гл. таксама Экалагічны песімум.

т. 3, с. 172

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАЦЮШЭ́НКА (Уладзімір Якаўлевіч) (н. 18.6.1941, в. Перасвятое Рэчыцкага р-на Гомельскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне металазнаўства. Канд. тэхн. н. (1974), праф. (1991). Скончыў Гомельскі пед. ін-т (1964), там і працаваў. З 1985 у Бел. ун-це транспарту (заг. кафедры). Навук. працы па вывучэнні механізмаў разбурэння дынамічна кантактуемых матэрыялаў і метадах аховы ад яго.

Тв.:

Водородный износ цилиндропоршневой группы двигателей внутреннего сгорания (разам з М.​Ф.​Салаўём, В.​У.​Торапам) // Трение и износ. 1987. Т. 8, № 3.

т. 10, с. 232

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БЕШАНКО́ВІЦКАЯ ІЛЬІ́НСКАЯ ЦАРКВА́,

помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рус. стылю візант. кірунку. Пабудавана ў 1870 з цэглы ў цэнтры г.п. Бешанковічы Віцебскай вобл. Цэнтрычны крыжова-купальны 5-купальны храм. Вертыкальная накіраванасць кампазіцыі ўзмацняецца адсутнасцю гарыз. чляненняў, верт. выцягнутасцю фасадных плоскасцяў, выкарыстаннем лапатак на ўсю вышыню фасадаў, высока ўзнятых вузкіх арачных аконных праёмаў і нішаў, вял. цокальнага падмурка. У арх. дэкоры выкарыстаны элементы стараж.-рус. дойлідства. Унутраная прастора дынамічна расчынена ў светлавы барабан, моцная канструкцыя якога трымаецца на ветразях і 4 масіўных слупах.

А.​М.​Кулагін.

Бешанковіцкая Ільінская царква.

т. 3, с. 134

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АКІСЛЯ́ЛЬНА-АДНАЎЛЯ́ЛЬНЫ ПАТЭНЦЫЯ́Л, рэдакс-патэнцыял,

значэнне свабоднай энергіі дынамічна ўраўнаважанай акісляльна-аднаўляльнай сістэмы ў электрахім. Працэсе; раўнаважны электродны патэнцыял. Характарызуе пэўнае электралітычнае асяроддзе. Напр., у водным растворы хлорнага жалеза іоны Fe​3+ захопліваюць свабодныя электроны з электрода з неакісляльнага металу (плаціна, золата) і аднаўляюцца да іонаў Fe​2+. Пасля дасягнення пэўнай канцэнтрацыі Fe​2+ у растворы пачынаецца адваротны працэс. Праз пэўны час скорасці рэакцый акіслення-аднаўлення ўраўнаважваюцца і на электродзе ўстанаўліваецца акісляльна-аднаўляльны патэнцыял, які вызначаецца ў вольтах. Чым большая акісляльная здольнасць асяроддзя, тым вышэйшы акісляльна-аднаўляльны патэнцыял. Карыстаюцца ў электрахім. метадах сінтэзу рэчываў, пры даследаваннях у біял. і аналітычнай хіміі.

т. 1, с. 192

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НЕАРАМА́НСКІ СТЫ́ЛЬ,

умоўная назва кірунку ў архітэктуры канца 19 — пач. 20 ст., заснаванага на выкарыстанні форм і элементаў кампазіцыі раманскага стылю. Зараджэнне Н.с. звязана з панаваннем у зах.-еўрап. архітэктуры і выяўл. мастацтве стылю мадэрн. Імкнучыся да манументальнасці, дойліды некрытычна выкарыстоўвалі кампактныя стэрэаметрычныя аб’ёмы (куб, паралелепіпед, прызма, цыліндр) і выразныя, часам дынамічна-асіметрычныя сілуэты пры ўзвядзенні культавых і грамадз. збудаванняў, стылізавалі іх пад творы сярэдневяковай архітэктуры. На Беларусі Н.с. часцей выяўляўся ў спалучэнні з элементамі несапраўднай готыкі. У сядзібным буд-ве выкарыстоўвалі аркатурныя паясы і контрфорсы, высокія шчыты ў завяршэнні сцен. У культавай архітэктуры былі пашыраны 3-нефавыя базілікі, гал. фасады якіх фланкіравалі ярусныя вежы, завершаныя шатрамі. Збудаванні характарызаваліся шматграннасцю аб’ёмаў, выкарыстаннем адкрытага муру, цыліндрычных і крыжовых скляпенняў, купалаў, аздабленнем аркатурай галерэй, аконных і дзвярных праёмаў.

А.​М.​Кулагін.

Да арт. Неараманскі стыль. Касцёл у вёсцы Слабодка Браслаўскага раёна Віцебскай вобл. 1903.

т. 11, с. 257

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГАМЕАСТА́З (ад гамеа... + грэч. stasis стан, нерухомасць) у фізіялогіі, адноснае дынамічнае пастаянства саставу і ўласцівасцей унутр. асяроддзя і ўстойлівасць асн. фізіял. функцый арганізма чалавека, жывёл і раслін. Уяўленне сфармулявана франц. вучоным К.​Бернарам (1878). Тэрмін «гамеастаз» прапанаваў амер. фізіёлаг У.​Кенан (1929). Формы гамеастазу: структурны — падтрыманне дынамічнага пастаянства клетачнага саставу, структурнай арганізацыі і ўзаемнага размяшчэння элементаў у органах і арганізме; метабалічны — сукупнасць складаных прыстасавальных рэакцый арганізма, якія накіраваны на ліквідацыю ці макс. абмежаванне дзейнасці фактараў вонкавага і ўнутр. асяроддзя і захаванне ваганняў фізіял. і біяхім. канстантаў у вызначаных межах; генетычны — здольнасць папуляцый натуральным адборам ураўнаважваць свой генет. склад, парушаны ў выніку штучнага адбору ці змены ўмоў асяроддзя; антагенетычны (гамеастаз развіцця) — прыстасавальныя ўласцівасці арганізма дынамічна мяняць рэакцыю генатыпа на паўторныя змены ўмоў вонкавага і ўнутр. асяроддзя. Гамеастаз рэгулюецца нейрагумаральнымі, гарманальнымі, бар’ернымі, выдзяляльнымі, асматычнымі і інш. сістэмнымі рэгулятарнымі механізмамі. Паняцце гамеастаз ужываецца ў біяцэналогіі, генетыцы, кібернетыцы і інш.

Літ.:

Анохин П.К. Очерки по физиологии функциональных систем. М., 1975;

Гомеостаз. 2 изд. М., 1981;

Саркисов Д.С. Очерки по структурным основам гомеостаза. М., 1977;

Структурные основы адаптации и компенсации нарушенных функций. М., 1987.

А.​С.​Леанцюк.

т. 5, с. 14

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)