духо́ўнік, -а, мн. -і, -каў, м., чый ці каго.

Святар, які прымае споведзь.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

духо́ўнік

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. духо́ўнік духо́ўнікі
Р. духо́ўніка духо́ўнікаў
Д. духо́ўніку духо́ўнікам
В. духо́ўніка духо́ўнікаў
Т. духо́ўнікам духо́ўнікамі
М. духо́ўніку духо́ўніках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

духо́ўнік м., церк. духо́вник

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

духо́ўнік, ‑а, м.

Свяшчэннік, які пастаянна прымае ў каго‑н. споведзь.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

духо́ўнік м. Bichtvater m -s, -väter, Bichtiger m -s, -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

духовни́к церк. духо́ўнік, -ка м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

preacher

[ˈpri:tʃər]

n.

1) прапаве́днік -а m.

2) духо́ўнікm., пратэста́нцкі духо́ўнік, па́стар -а m.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Selsorger m -s, - духо́ўнік, па́стыр

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Айце́ц царк. (БРС, Гарэц.), ’родны бацька’ (Сцяшк. МГ), ст.-бел. ойтець, ойцець ’бацька, духоўнік’ (1632) (Булыка, Запазыч.) < польск. ojciec. Гл. айчым, айчына.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

МІ́НСКІ УЗНЯСЕ́НСКІ МАНАСТЫ́Р (УШЭ́СЦЯ).

Існаваў у канцы 15 — пач. 18 ст. ў Мінску. Засн. як праваслаўны пры Узнясенскай царкве вял. княгіняй ВКЛ Аленай Іванаўнай, якая адпісала манастыру в. Трасцянец і надала яму статус архімандрыі. Першым архімандрытам быў духоўнік Алены Іона (у 1503—07 мітрапаліт кіеўскі). У 1633 прывілеем караля Рэчы Паспалітай Уладзіслава IV манастыр далучаны да мужчынскага Святадухаўскага манастыра (гл. ў арт. Мінская царква Святога Духа і базыльянскія манастыры). Пазней належаў уніяцкаму ордэну базыльян. Статус архімандрыі скасаваны ў 1675 на базыльянскай кангрэгацыі ў Жыровічах. Прыкладна тады ж князі Горскія адабралі ў манастыра Трасцянец, а ўзамен далі ў дзяржанне Слабодку (каля 1699). Дакладная дата закрыцця невядома.

А.​А.​Ярашэвіч.

т. 10, с. 452

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)