ду́ла

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ду́ла ду́лы
Р. ду́ла ду́л
Д. ду́лу ду́лам
В. ду́ла ду́лы
Т. ду́лам ду́ламі
М. ду́ле ду́лах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ду́ла, -а, мн. -ы, дул і -аў, н.

Выхадная адтуліна канала ствала агнястрэльнай зброі, а таксама сам ствол.

Д. нагана.

|| прым. ду́льны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ду́ла ср. ду́ло

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ду́ла, ‑а, н.

Ствол агнястрэльнай зброі. Шумідуб моўчкі чысціў дула кулямёта, час ад часу настаўляючы яго на агонь і пазіраючы, як у падзорную трубу. Шчарбатаў. // Выхадная адтуліна ствала. Лейтэнант.., убачыўшы пад носам дула нагана, даволі спрытна ўзняў рукі. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ду́ла н. вайск. (ствол, руля) Mündung f -, -en (bei Schsswaffen);

ду́ла пістале́та die Mündung iner Pistle

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

дула

Том: 9, старонка: 100.

img/09/09-100_0607_Дула.jpg

Гістарычны слоўнік беларускай мовы (1982–2017)

Ду́ладула’ (БРС), ’лужына’ (Касп.), ’багаты рыбай заліў ракі’ (Яшкін), ’pars posterior, anus’ (Нас.). У Трубачова (Эт. сл., 5, 148–149) пад праформай *dud(ь)lo параўноўваецца шмат слав. слоў з рознай семантыкай (ад ’канец трубы’ да ’ямка ў зямлі, варонка’). Частка прыкладаў выводзіцца ад дзеяслова *duti ’дуць, дзьмуць’ (суфікс *‑dlo); іншыя формы, магчыма, зыходзяць да *dud‑ьl‑. У нашым выпадку, бясспрэчна, трэба зыходзіць з *du‑dlo. Параўн. яшчэ Фасмер, 1, 551.

Ду́ла (ж. р.) ’завея’ (Касп.). Магчыма, дзеепрыметнікавая форма на ‑л‑ ад дуць (гл.). Параўн. Фасмер, 1, 551.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ду́ла

1. Багаты рыбай заліў ракі, які злучаецца з ракой або аддзелены ад яе наносным пяском (Смален. Дабр.).

2. Лужына (Сен. Касп.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

ду́ць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. ду́ю ду́ем
2-я ас. ду́еш ду́еце
3-я ас. ду́е ду́юць
Прошлы час
м. ду́ў ду́лі
ж. ду́ла
н. ду́ла
Загадны лад
2-я ас. ду́й ду́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час ду́ючы

Крыніцы: dzsl2007, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ру́ля, -і, мн. -і, -яў, ж.

Тое, што і дула.

Р. вінтоўкі.

|| прым. ру́льны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)