дубі́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

1. гл. дубіна.

2. Тоўстая палка.

Гумавая д.

Палітыка вялікай дубінкі (перан.: палітыка грубай сілы).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ду́бінка

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. Ду́бінка
Р. Ду́бінкі
Д. Ду́бінцы
В. Ду́бінку
Т. Ду́бінкай
Ду́бінкаю
М. Ду́бінцы

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Дубі́нка

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. Дубі́нка
Р. Дубі́нкі
Д. Дубі́нцы
В. Дубі́нку
Т. Дубі́нкай
Дубі́нкаю
М. Дубі́нцы

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

дубі́нка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. дубі́нка дубі́нкі
Р. дубі́нкі дубі́нак
Д. дубі́нцы дубі́нкам
В. дубі́нку дубі́нкі
Т. дубі́нкай
дубі́нкаю
дубі́нкамі
М. дубі́нцы дубі́нках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

дубі́нка ж. дуби́нка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дубі́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Памянш. да дубіна (у 1 знач.). Высек ён дубінку, І як толькі сядзе авадзень на каня, дурань трах яго дубінкаю! Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Дубінка (в., Магілёўскі р-н) 1/216; 6/215; 9/92; 11/41

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ДУБІ́НКА (Вячаслаў Андрэевіч) (н. 17.12.1941, г. Слуцк Мінскай вобл.),

бел. пісьменнік. Скончыў Чарнавіцкі тэхнікум чыг. транспарту (1961). Працаваў на будоўлі, фотакарэспандэнтам. З 1981 у час. «Беларусь». Аўтар фотанарысаў, апавяданняў, публіцыст. артыкулаў, эсэ, фотаальбомаў «Бабруйск» (1968), «Нясвіж» (1968), «Магілёў» (1971), «Брэст» (2 выд., 1979), кніг прозы і публіцыстыкі «Паплач ля роднае крынічкі» (1981), «Не плач, душа мая» і «Ой, зялёны дубочак...» (1983), «Браты святой ночы» (1986), «Развітальная песня» (1989), «Сіндыкат Мані Дулі» (1992). Зрабіў літ. запіс дакумент. аповесці П.​Ратайкі «На жыццёвых кручах» (1985). Майстар выцінанак.

т. 6, с. 242

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

дубі́нка ж. Knüppel m -s, -;

гумо́вая дубі́нка Gmmiknüpel m

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

дубі́на, -ы, мн. -ы, -бі́н, ж.

1. Тоўстая, звычайна дубовая палка.

2. перан. Пра тупога, неразумнага чалавека (лаянк.).

|| памянш. дубі́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж. (да 1 знач.) і дубі́начка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)